Ройтэрз
інфармацыйнае агенцтва Ангельшчыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ро́йтэрз»[3][4] — брытанскае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае Паўлем Ройтэрам у 1851 годзе.
У асноўным спэцыялізуецца на зьбіраньні й распаўсюдзе фінансавай інфармацыі з сусьветных фондавых біржаў. Зь 2008 г. у выніку продажу ўваходзіць у склад амэрыканскага прадпрыемства «Томсан Ройтэрз». Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Андрэй Махоўскі[5].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1858 г. Паўль Ройтэр адчыніў прадстаўніцтвы ў краінах мацерыковай Эўропы. У 1923-ым «Ройтэрз» пачаў выкарыстоўваць радыё для перадачы навінаў празь межы і адначасна запусьціў службу цэнавых катыровак і валютных курсаў на доўгіх хвалях. З 1964 пачалася перадача рынкавых катыровак пры дапамозе кампутара. У 1973 «Ройтэрз» запусьціў электронны рынак валюты. У 1981 упершыню ў сьвеце ўвёў заключэньне валютных дамоваў празь відэатэрміналы. У 1985 запусьціў церазьмежныя фотанавіны. У 1992 — першую міжнародную кампутарную службу валютных курсаў. У 1994 пачаў наўпроставае тэлевяшчаньне ваганьняў рынка на гандлёвых экранах.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads