Рон Вляар
нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рон Вляар (па-нідэрляндзку: Ron Vlaar; нар. 16 лютага 1985 году, Гэнсбрук, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Рон займаўся ў футбольных школах шэрагу невялічкіх клюбаў. У 1996 годзе ён далучыўся да акадэміі АЗ. Нечаканы дэбют гульца за асноўную каманду адбыўся ў сэзоне 2004—2005 гадоў, калі праз траўмы шэрагу футбалістаў, маладому абаронцы было даверана месца ў складзе. У наступным Вляар атрымліваў няшмат гульнявога часу, аднак лічыўся адным з пэрспэктыўных футбалістаў.
28 сьнежня 2005 году Рон падпісаў кантракт з клюбам «Фэеноорд» на 3,5 году[4]. У новым клюбе абаронца хутка стаў гульцом асноўнага складу, дэбютаваўшы 15 студзеня 2006 году ў матчы супраць «Вітэсу» (0:1)[5].
1 жніўня 2012 году Вляар далучыўся да складу ангельскай «Астан Вілы», падпісаўшы з клюбам трохгадовую дамову[6].
Міжнародная
Дэбютаваў у зборнай Нідэрляндаў 8 кастрычніка 2005 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі.
Remove ads
Дасягненьні
«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads