АЗ Алькмаар

нідэрляндзкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

АЗ Алькмаар
Remove ads

АЗ (па-нідэрляндзку: AZ Alkmaar) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Алькмаару. Заснаваны ў 1967 годзе. Двухразовы чэмпіён Нідэрляндаў (1981, 2009), чатырохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1978, 1981, 1982, 2013), уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў (2009).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб АЗ быў заснаваны 10 траўня 1967 году, як «АЗ-67», у выніку зьліцьця клюбаў «Алькмаар-54» і «Заанстрээк». Клюб «Заанстрээк» быў заснаваны ў 1964 годзе на базе клюбу «Коогер», які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1910 годзе. Гэты клюб ледзь ня стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў у 1934 годзе, але саступіў «Аяксу» ў фіналах, а ў 1955 годзе «Коогер» стаў прафэсійным клюбам.

У 1964 годзе браты Сээс і Кляаса Маленаар, былыя гульцы клюбу «Коогер» і ўладальнікі сеткі крамаў, імкнуліся стварыць магутную футбольную каманду ў Заанстрээку шляхам зьліцьця дзьвюх мясцовых прафэсійных камандаў «Заанстрээк» і «Коогер», аднак гэтая спроба не атрымалася. Таму крыху пазьней «Заанстрээк» быў аб’яднаны з клюбам «Алькмаар-54», пры тым, што паводле рашэньня клюб павінен быў базавацца ў Алькмаары. Часткова з-за найму дарагіх замежных гульцоў, новы клюб неўзабаве набыў вялікую запазыку. На шчасьце ў 1972 году браты Маленаар пазбавіліся пазыкі й уклалі значныя сродкі ў клюб, што прывяло да посьпехаў у ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў. Менавіта ў гэты пэрыяд клюб атрымліваў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў тры разы на працягу гэтага пэрыяду.

Пасьля чатырох сэзонаў, калі каманда займала пазыцыі ў першай частцы турнірнай табліцы, у 1981 годзе алькмаарцам нарэшце скарыўся чэмпіянат Нідэрляндаў. Клюб стаў адзіным пераможцам гэтага турніру за выняткам «вялікай тройкі», то бок «Аякс», «Фэеноорд» і ПСВ, які атрымліваў перамогу ў турніры ў пэрыяд ад 1965 да 2009 году, калі АЗ паўторна стаў чэмпіёнам краіны. У свой пераможны сэзон 1980—1981 гадоў клюб атрымаў 27 перамог у 34 матчах, трываўшы толькі адную паразу й забіўшы 101 гол, прапусьціўшы толькі 30. У гэтым жа сэзоне каманда дайшла да фіналу Кубка УЭФА, але саступіла з агульным лікам 4:5 паводле сумы двух матчаў «Іпсўіч Таўну». У наступным годзе ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА АЗ страцілі ў другім туры зь лікам 2:3 паводле суме двух матчаў «Лівэрпулу». За гэтым часам у клюбе гулялі такія выбітныя гульцы, як то Кеэс Кіст, Ян Пэтэрс, Гуга Гавэнкамп, Джон Мэтгад і Крыстэн Ныгар.

Справы клюбу значна пагоршыліся калі ў 1985 годзе з клюбу сышоў Кляас Маленаар, Сээс жа памёр яшчэ ў 1979 годзе. У 1988 годзе АЗ нават вылецеў з Эрэдывізіі.

Remove ads

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 17 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads