Рошчына (будаўніцтва)

матэрыял для будаўніцтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Рошчына (будаўніцтва)
Remove ads

Ро́шчына — будаўнічая рашчына, якая цьвярдзее, якую муляры ўжываюць дзеля зьвязваньня будаўнічых блёкаў, такіх як камяні, цэгла і бэтонныя мураваныя элемэнты, дзеля запаўненьня і гермэтызацыі нераўнамерных прамежкаў паміж імі, раўнамернага разьмеркаваньня іхняй вагі, а часам і дзеля наданьня дэкаратыўных элемэнтаў або ўзораў на мураваных сьценах.

Thumb
Цэглы змацаваныя рошчынай.

Рошчыну здабываюць у выніку зацьвярдзеньні сумесі вязкага злучальніка, звычайна цэмэнту, дробнага запаўняльніка, напрыклад пяску, зацьвярджальніка (вады) і, пры неабходнасьці, адмысловых дадаткаў. Гэтая сумесь называецца рашчыннай сумесьсю да пачатку зацьвярдзеньня. Сухая рашчынная сумесь, зробленая з сухіх кампанэнтаў, звычайна робіцца на заводзе, а вада дадаецца будаўнікамі беспасярэдне перад ужываньнем. Зьвязальны кампанэнт у рошчыне агортвае драбінкі запаўляльніка, памяншаючы трэньне паміж імі, у выніку чаго рашчынная сумесь набывае рухомасьць, неабходную для працы. У працэсе зацьвярдзеньня зьвязальны матэрыял трывала зьвязвае асобныя драбінкі запаўняльніка паміж сабою. У якасьці зьвязальнага рэчыва можна выкарыстоўваць цэмэнт, гліну, гіпс, вапну альбо іхныя сумесі, а ў якасьці запаўняльніка звычайна бяруць толькі пясок. Будаўнічыя рошчыны клясыфікуюцца ў залежнасьці ад шэрагу фактараў, як то зьвязальнага рэчыва, уласьцівасьцей зьвязальнага злучэньня, суадносінаў паміж колькасьцю зьвязальнага рэчыва і запаўняльніка, шчыльнасьці і прызначэньня.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads