Роўэн Вайн

ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Роўэн Вайн
Remove ads

Роўэн Льюіс Вайн (па-ангельску: Rowan Lewis Vine; нар. 21 верасьня 1982 году, Бэйзынгсток, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Вайн пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Портсмут», гуляючы за моладзевую каманду клюбу. Дэбютаваў у складзе каманды ў сьнежні 2000 году ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд», якая скончылася безвынікова — 0:0[3]. Роўэн спрабаваў зачапіцца за асноўны склад, але ў сэзоне 2002—2003 гадоў быў адпраўлены ў арэнду ў клюб «Брэнтфард», дзеля падвышэньня сваіх навыкаў. У новым клюбе Вайн правёў уражлівы сэзон, але нягледзячы на гэта ён зноўку быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Колчэстэр Юнайтэд».

Трэці год запар Вайн правёў увесь сэзон на правах арэнды, наступным клюбам стаў «Лутан Таўн» у сэзоне 2004—2005 гадоў[3][4]. Дзевяць галоў Вайна за клюб дапамаглі «Лутан Таўну» зацьвердзіцца ў Лізе 1. Пасьля сэзону Лутан выкупіў правы на гульца, як мяркуецца, за 250 тысяч фунтаў[5].

11 студзеня 2007 году за 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў Вайн перайшоў у табар клюбу «Бірмінггэм Сіці», аднак сума дамовы пазьней узрасла да 3 млн, дзякуючы таму, што «Бірмінггэм» атрымаў прасоўваньне ў Прэм’ер-лігу ў канцы сэзону[6]. За новы клюб Вайн адзначыўся толькі аднойчы, то бок у гульні супраць «Дэрбі Каўнці», якая скончылася зь лікам 1:0[3][7].

Пасьля «Бірмінггэм Сіці» Вайн выступаў за «Кўінз Парк Рэйнджарз», шмат часу праводзячы ў арэндах у розным ангельскіх клюбах. 31 ліпеня 2012 году Роўэн падпісаў кантракт з клюбам шатляндзкай Прэм’ер-лігі «Сэнт-Джонстан», дзе раней быў на праглядзе[8]. На наступны сэзон 12 ліпеня 2013 году Вайн падпісаў аднагадовы кантракт з «Гібэрніянам», да якога далучыўся разам са сваім партнэрам па камандзе Лаямам Крэйгам[9].

Падчас закрыцьця трансфэрнага вакна ў студзені 2014 году Вайн быў падпісаны клюбам «Грынак Мортан»[10]. Аднак, ужо ўлетку таго ж году Роўэн сышоў з клюбу.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads