Ружанскія могілкі (Слонім)

могілкі ў Слоніме (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ружа́нскія мо́гілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых ў месьце.

Мінуўшчына

У 1596 годзе ў Берасьці была заключаная рэлігійная вунія паміж праваслаўнай царквой Вялікага Княства й каталіцкім касьцёлам. Утварылася новая плынь хрысьціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя сьвятары Слоніму, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахаваньня ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднаньня ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе.

Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскае Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзелу зьвязу палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесьці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэньне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёляг, філёляг, гісторыкі). Таксама былі й тутэйшыя добраахвотнікі колькасьцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі.

У жніўні 1942 году на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж году была ўшанаваная іхная памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў.

Remove ads

Пахаваныя на могілках

  • Хрызастом-Лаўрэнці-Дамінік Татур (1811[1]—1876) — слонімскі павятовы маршалак, бацька Генрыха Татура[2].
  • Станіслаў Бельскі (памёр у 1923 годзе) — доктар мэдыцыны[3].
  • Васілі Разанцоў (1827—1901) — палкоўнік Усьцюскага палку, камандовец пяхотнага Яраслаўскага палку[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads