Рукшанскае возера

возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рукшанскае во́зера — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Глыбачка.

Возера
Рукшанскае возера
КраінаБеларусь
Плошча0,44 км²
Плошча вадазбору3 км²
Максымальная глыбіня15,2 м
Найбольшая даўжыня1,1 км
Найбольшая шырыня0,68 км
Даўжыня берагавой лініі4,06 км
Аб’ём вады2,35 млн м³
Каардынаты55°15′54.82″ пн. ш. 28°58′55.58″ у. д.
Рукшанскае возера на мапе Беларусі
Thumb
Рукшанскае возера
Рукшанскае возера

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Рукшанскага возера складае 0,44 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,2 м. Даўжыня возера — 1,1 км, найбольшая шырыня — 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,06 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,35 млн м³, плошча вадазбору возера — 3 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню ад 3—4 м на поўдні да 10 м на паўднёвым усходзе, разараныя. Берагі вадаёма пераважна нізкія. На паўднёвым усходзе берагі зьліваюцца з схіламі, у паўночнай і паднёва-заходняй затоцы — сплавінныя.

Мелкаводзьдзе возера пяшчанае, ніжэй дно высладае глеем і сапрапэлем.

Возера зарастае расьліннасьцю да глыбіні 3 м.

Рукшанскае возера злучанае ручаём з возерам Глыбачка, таксама зь яго выцякае ручай у Доўгае возера.

Remove ads

Літаратура

  • Рукшанскае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads