Руслана Каршунова

казаская фотамадэлька From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руслана Сяргееўна Каршунова (2 ліпеня 1987, Алма-Ата, Казаская ССР28 чэрвеня 2008, Нью-Ёрк, ЗША) — фотамадэль.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Руслана пачала працаваць у мадэльным бізнэсе з 2003 году. У 2005 яе назвалі адным з галоўных адкрыцьцяў Нью-Ёрскага тыдня моды. Да 2008 году Каршунова прыняла ўдзел у рэклямных кампаніях DKNY, Marc Jacobs, Christian Dior і Nina Ricci, а таксама зьявілася на вокладках францускага выпуску часопіса Elle і расейскага Vogue.

Яе імя стала вядомым пасьля таго як прадстаўнік найбуйнага мадэльнага агенцтва MODELS 1 Дэбі Джоўнс адзначыла яе ў артыкуле аднаго з часопісаў для авіяпасажыраў, прысьвечанай роднаму гораду дзяўчыны Алма-Аце.

За 4 дня да свайго 21-годзьдзя Руслана выпала з акна сваёй кватэры на Мангэтане і разьбілася. Паліцыя разглядае некалькі вэрсіяў таго што адбылося, у ліку якіх самагубства і забойства[1]. Яе пахавалі 7 ліпеня 2008 году на Хаванскіх могілках Масквы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads