Рыгор Жалязьняк

беларускі паэт і крытык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыго́р Самуі́лавіч Жалязьня́к (верасень 1914, Віцебск — 1942, Мга, Мгінскі раён, Ленінградзкая вобласьць, РСФСР) — беларускі паэт і крытык. Кандыдат філялягічных навук (1941).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў верасьні 1914 году ў Віцебску ў сям’і рабочага. Скончыўшы сямігодку, вучыўся ў 1930—1931 гадох у Віцебскай фабрычна-заводзкай вучэльні чыгуначнікаў. У 1931—1932 гадох працаваў у дэпо, літаратурным супрацоўнікам у газэце «Віцебскі пралетарый» (1931—1932). У 1932—1933 гадох займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленьні. Паступіў у Ленінградзкі дзяржаўны інстытут гісторыі, філязофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1936 годзе перавёўся на філялягічны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту (1938) вучыўся тры гады ў асьпірантуры. З 1934 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР.

24 чэрвеня 1941 году абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Паэзія М. А. Багдановіча». 2 ліпеня 1941 году вучоны савет Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту зацьвердзіў Жалязьняка ў навуковай ступені кандыдата філялягічных навук.

У ліпені 1941 году сышоў у войска, ваяваў на Ленінградзкім, а затым на Волхаўскім фронце, быў камандзірам мінамётнай батарэі. Старэйшы лейтэнант Жалязьняк загінуў у жніўні 1942 году пры абароне Ленінграду ў раёне Мгі і быў пахаваны ў працоўным пасёлку № 8 Мгінскага раёну Ленінградзкай вобласьці[1].

Remove ads

Творчасьць

Першыя творы надрукаваў у 1931 годзе ў газэце «Віцебскі пралетарый». У 1933 годзе ў Віцебску ў суаўтарстве з Браніславам Люгоўскім быў выдадзены зборнік паэзіі на беларускай мове «Першы вытап»[2]. У 1934 годзе ў Віцебску выйшаў зборнік вершаў «Вясновыя будні».

Шэраг вершаў былі надрукаваныя ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949) і «Крывёю сэрца» (1967). Творы Жалязьняка ўвайшлі ў трохтомнік пад агульнай назвай «Скрыжалі памяці», прысьвечаны паэтам і пісьменьнікам Беларусі, удзельнікам нямецка-савецкай вайны, выдадзены ў 2005 годзе ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор».

Паэзія Рыгора Жалязьняка прасякнута любоўю да Радзімы, жаданьнем аддаць усе сілы дзеля яе росквіту, гатоўнасьцю абараняць ад варожага нападу. Вершам паэта ўласьцівыя напорыстасьць, энтузіязм удзельніка і сьведкі вялікіх падзеяў, публіцыстычны напал. Акрамя вершаў Жалязьняк пісаў таксама нарысы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads