Рыгор Квітка-Аснаўяненка
украінскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка (па-ўкраінску: Григо́рій Фе́дорович Кві́тка-Основ'я́ненко; 29 лістапада 1778}} — 20 жніўня 1843) — украінскі пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў 1778 годзе ў вёсцы Аснова, пад Харкавам, і амаль усё сваё жыцьцё правёў у Харкаве.
З малых гадоў быў хваравіты і да 6 гадоў сьляпы. Адукацыю атрымаў хатнюю. Нядоўга лічыўся на вайсковай службе. Ён паступіў у 23 гады ў падгародны Кураскі манастыр і прабыў у ім каля 4-х гадоў; па вяртаньні з манастыру вёў паўманаскі лад жыцьця, пакуль не захапіўся грамадзкай дзейнасьцю і тэатрам.
Адкрыцьцё Харкаўскага ўніверсытэту ў 1805 годзе ўнесла вялікае ажыўленьне ў жыцьцё мясцовага грамадзтва. У 1812 годзе ў Харкаве ўзьнік пастаянны тэатар, і Квітка прыняў у ім актыўны ўдзел у якасьці акторра, драматурга і потым гісторыка гэтага тэатру. У тым жа годзе па ініцыятыве Квіткі ўзьнікла дабрачыннае таварыства.
З 1816 па 1821 гады ў Харкаве выходзіў «Украінскі весьнік» — першы Харкаўскі часопіс, пад рэдакцыяй Квіткі, Філамафіцкага і Ганорскага. Тады ж Квітка друкуе ва «Украінскім весьніку» і ў «Весьніку Эўропы» невялікія апавяданьні і вершы; але ўсё напісанае ім у гэты час слабое і пасьля не перавыдаваліся.
Несумнеўная літаратурная здольнасьць Квіткі праявілася толькі ў пачатку 1830-х гадоў, пераважна ў аповесьцях на ўкраінскай мове: «Канатопскай вядзьмарцы», «Марусі», «Ад Тобі і скарб», «Козир-дивка» і г. д. Акрамя таго, ён напісаў шэраг аповесьцяў і гістарычных апавяданьняў на расейскай мове, зь якіх найбольш буйны — гісторыка-бытавы раман «Пан Халяўскі».
Remove ads
Творы
- Збор твораў Т.1-7, Кіеў, 1978—1981 (укр.)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads