Рыгор Кіпрыяновіч
беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыго́р Я́каўлевіч Кіпрыяно́віч (1846, в. Крайск, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя — 1915, Дзьвінск, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя) — беларускі царкоўны гісторык, публіцыст, пісьменьнік, прыхільнік школы заходнерусізму.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў в. Крайск (суч. Лагойскі раён Менскай вобласьці). Выпускнік Літоўскай духоўнай сэмінарыі (1867). Выхаванец Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі, дзе ў 1873 Кіпрыяновіч абараніў магістарскую дысяртацыю: «Жыцьцё Ёсіфа Сямашкі, мітрапаліта літоўскага і віленскага, і ўзьяднаньне заходне-рускіх уніятаў з праваслаўнай царквой у 1839 г.» Манаграфія вытрымала два выданьні пры жыцьці аўтара.
Па сканчэньні акадэміі Кіпрыяновіч быў накіраваны ў Самарскую сэмінарыю, а ў 1872 у Літоўскую духоўную сэмінарыю[2]. Выкладаючы там латынь, гісторыю і пэдагогіку, ён адначасова чытаў лекцыі ў Віленскай мужчынскай гімназіі і жаночай вучэльні.
Актыўна займаўся дасьледаваньнем мінуўшчыны ўніяцкай царквы і каталіцызму ў Беларусі. Аўтар шэрагу манаграфій, а таксама нарысаў «Язафат Кунцэвіч» (1912) і «Да гісторыі жаночай адукацыі ў Заходняй Расеі» (1910).
Зьяўляўся таксама дырэктарам камэрцыйнае вучэльні ў Дзьвінску.
Remove ads
Творы
- Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго, и возсоединение западно-русских униатов с православною церковию в 1839 г. Вильна: Типографія И. Блюмовича, 1893. — 140 с — кніга ў фармаце djvu
- Киприанович Г. Я. Исторический очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве, с древнейшего до настоящего времени.(недаступная спасылка) — Вильна, 1899. — 287 с.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads