Рыкарду Карвальлю
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыкарду Албэрту Сылвэйра Карвальлю (па-партугальску: Ricardo Alberto Silveira Carvalho; нар. 18 траўня 1978 году, Амаранці, Партугалія) — партугальскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Remove ads
Кар’ера
У 2004—2010 гадах — у складзе «Чэлсі».
Партугалія замяніла Італію ў якасьці асноўнай замежнай сілы клюбу з прыходам трэнэра Жузэ Маўрыньню. Цэнтральны абаронца быў проста неабходны, і новы трэнэр узяў таго абаронцу, якому давяраў больш за ўсё. Рыкарду, які гуляў ключавую ролю ў «Порту» ў тыя два пасьпяховыя гады, калі каманда заваявала мноства ўзнагародаў і тытулаў, заняў месца Марсэля Дэсаі. «Чэлсі» вельмі рады мець у сваіх шэрагах такога абаронцу, за якім палявалі шматлікія трэнэры футбольных клюбаў, уключаючы «Рэал Мадрыд». Гэты цэнтральны абаронца вылучаецца ня толькі актыўнай працай ног, але і выдатнай гульнёй галавой. Дзівосная гульня Рыкарду зьявілася ўпрыгожваньнем Эўра-2004, дзе ён быў у складзе сымбалічнай зборнай, складзенай УЭФА.
Кар’ера Рыкарду пачалася ў «Леса». Перад тым, як патрапіць у «Порту», ён быў аддадзены ў арэнду ў «Віторыю Сэтубал», а затым у «Алвэрку». Аднак, калі вэтэран каманды «Порту» цэнтральны абаронца Жоржу Кошта быў на паўгоду аддадзены ў «Чарлтан», Карвальлю прадставіўся шанец давесьці, што ён выдатны гулец, дзьверы да посьпеху для Рыкарду расхінуліся, і да яго нетутэйша па-сучаснасьці міжнароднае прызнаньне. Ён стала гуляў у Лізе чэмпіёнаў за «Порту», а ў апошні сэзон заняў месца Фэрнанда Коўту ў зборнай Партугаліі на Эўра-2004 пасьля паразы ў матчы з Грэцыяй.
28 траўня 2013 году «Манака» пацьвердзіў на сваім сайце, што яны склалі дамову з Рыкарду. Пераход Карвальлю быў дасягнуты на правах вольнага агента, бо пагадненьне з мадрыдзкім «Рэалам» сканчалася 1 ліпеня 2013 году. Карвальлю падпісаў гадавы кантракт з «Манака», з магчымасьцю падоўжыць яго яшчэ на адзін год[4].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Эўропы: 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2003
- Чэмпіён Партугаліі: 1999, 2003, 2004
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005, 2006, 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007, 2009, 2010
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads