Насдак Рыгі
фондавая біржа Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Насдак Рыгі» — фондавая біржа Латвіі, заснаваная ў сьнежні 1993 году ў якасьці «Рыскай фондавай біржы».
На 2025 год быў адзіным рэгуляваным другасным рынкам каштоўных папераў Латвіі. Выкарыстоўваў электронную плятформу «Інэт» ад «Насдаку» (ЗША) для гандлю паямі прадпрыемстваў, а для аблігацыяў і першаснага разьмяшчэньня паёў — «Геніюм Інэт» ад «Насдаку Поўначы» (Швэцыя). Меў дазвол на паднаглядную дзейнасьць ад Банку Латвіі. На 93 % належаў «Насдаку Поўначы», які ў сваю чаргу належаў «Насдаку». Рэштай паёў біржы ў 7 % валодаў «Заходні банк» (Латвія)[1]. Месьціўся ў Старой Рызе (Цэнтральны раён) па Вальнай вуліцы, дом 1[4].
Remove ads
Разьмяшчэньне каштоўных папераў
На 2025 год «Насдак Рыгі» падзяляўся на «Першы паўночны» рынак для малых прадпрыемстваў і Рэгуляваны. Для разьмяшчэньня паёў на «Першым паўночным» рынку патрабаваліся: 1) гадавая і паўгадавая фінансавая справаздачнасьць, 2) раскрыцьцё зьвестак на латыскай або ангельскай мове, 3) угода з засьведчаным дарадцам. Дя выхаду на Рэгуляваны рынак дадаткова патрабаваліся: 1) выпуск аблігацыяў цягам 2-х гадоў або паёў — цягам 3-х гадоў, 2) выпуск аблігацыяў на 200 000 эўра або рынкавая вартасьць кампаніі ў 4 млн эўра, 3) разьмеркаваньне сярод дробных укладнікаў 25 % паёў або паёў вартасьцю 10 млн эўра, 4) ухвалены праспэкт разьмяшчэньня паёў, 5) Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасьці, 6) раскрыцьцё зьвестак на латыскай і ангельскай мовах, 7) справаздачы аб кіраваньні прадпрыемствам і ўстойлівым разьвіцьці[5].
Плата за ўлучэньне паёў у «Першы паўночны» рынак складала 7000 эўра, а аблігацыяў — 3000 эўра. Штогадовая плата за падтрыманьне паёў на тым рынку складала ад 4000 эўра ў залежнасьці ад вартасьці прадпрыемства, а за аблігацыі — ад 2000 эўра ў залежнасьці ад памеру іх выпуску. Плата за разьмяшчэньне паёў на Рэгуляваным рынку пачыналася ад 7190 эўра ў залежнасьці ад рынкавага сьпісу і вартасьці прадпрыемства, а для аблігацыяў — 4000 эўра за іх выпуск і 8500 эўра за іх праграму да 3-х выпускаў пры 1000 эўра за 4-ы і кожны наступны выпуск. Штогадовая плата за паі на Рэгуляваным рынку складала ад 8200 эўра ў залежнасьці ад рынкавага сьпісу і вартасьці прадпрыемства, а для аблігацыяў на такім рынку — ад 3000 эўра ў залежнасьці ад памеру іх выпуску[5].
Remove ads
Брокеры і дарадцы
На 2025 год «Насдак Рыгі» налічваў 22 брокерскія дамы, зь іх 16 самастойных і 16 банкаў:
- 6 латвійскіх — «Заходні банк», банк «Блюор», банк «Сігнэт», «Скандынаўскі прыватны банк» (у тым ліку ў Летуве, Швэцыі і Эстоніі), «Цытадэль банк» і «Швэдбанк» (у тым ліку ў Летуве, Швэцыі і Эстоніі);
- 10 замежных — «Арыёнавы каштоўныя паперы» (Летува), «Сьветлавы год Эўропы» (Эстонія), банк «Лёмус, Гавэль і Вісэман» (Эстонія), банк «Люмінор» (Эстонія) і «Шаўляйскі банк» (Летува), а таксама «Дацкі банк» (Капэнгаген), «Інстынэт Нямеччыны» (Франкфурт-на-Майне), «Інтэрактыўныя брокеры Ірляндыі» (Дублін), банк «Нардэя» (Фінляндыя) і «Эрст банк» (Аўстрыя)[6].
Штомесячны сяброўскі ўнёсак брокера на біржы складаў 650 эўра. Плата «Насдаку Рыгі» за ўгоду з паямі прадпрыемстваў і біржавога фонду складала ад 30 эўрацэнтаў: 0,35 % ад сумы для брокера (да 150 эўра ўручную) і 0,2 % для рынкаўтваральніка. За ўгоду з аблігацыямі зьбіралі 0,01 % ад сумы (да 30 эўра). На аўкцыёне разьмяшчэньня паёў пакупнік плаціў 0,15 % ад сумы ўгоды, а на аўкцыёне выкупу паёў прадавец плаціў 0,15 %. Пакупнік аблігацыяў ураду Латвіі плаціў 0,015 % ад сумы, а аблігацыяў прадпрыемства і паёў інвэстыцыйнага фонду — 0,05 % (да 2170 эўра з пакупніка). Кропка доступу да заявак на біржы для брокера каштавала 210 эўра за месяц[7].
Таксама налічвалася 8 засьведчаных дарадцаў: 5 бюро прысяжных павераных «Кобальт», «Сарайнэн», «ТГС Балтыі», «Эвэршэдс-Сазэрлэнд-Бітанс» і «Элекс Клавінс», а таксама служба аўдыту «Нэксія», «Оўклінс Латвіі» і банк «Сігнэт»[8].
Remove ads
Гандаль
На 2025 год гандлёвы дзень «Насдаку Рыгі» складаўся з 6 частак.
- 9:00—10:00. Загады магчыма ўводзіць, мяняць і скасоўваць. Можна заключаць наўпроставыя ўгоды. Ад 9:45 пашыралі і пачыналі абнаўляць зьвесткі пра раўнавагу аўкцыёну, у тым ліку пра цану раўнавагі, для ўсіх выпускаў каштоўных папераў.
- 10:00. Адкрыцьцё аўкцыёну з супастаўленьнем кнігі загадаў па раўнаважнай цане. За раўнаважную цану бралі супадзеньне загадаў на набыцьцё і продаж. Гандлёвая плятформа абірала дакладны час пачатку гандлю, калі загады супадаюць цягам 5 сэкундаў. Пасьля супадзеньня загадаў іх кнігу перамяшчалі ў безупынны гандаль.
- 10:00—15:55. Безупынны гандаль, калі загады ўводзілі, а ўгоды закрывалі. Угоды маглі супадаць: 1) як супастаўныя загады на набыцьцё і продаж з сумяшчальнымі цэнамі, бачным абсягам і перавагай часу ўводу; 2) як наўпроставыя між удзельнікамі па-за гандлёвай плятформай праз увод цягам 3-х хвілінаў пасьля заключэньня — а) адпаведна цане, часу і разьліку або б) пры абсягу, ніжэйшым за абмежаваньне блёкавай угоды, у межах сярэднеўзважанай цэнавой разьбежкі ці паводле бягучай рынкавай цаны пры нявызначанасьці разьбежкі.
- 15:55—16:00. Перадзакрыцьцё аўкцыёну, калі загады ўводзілі, мянялі і скасоўвалі. Пашыралі і абнаўлялі зьвесткі пра раўнавагу аўкцыёну з раўнаважнымі цэнамі.
- 16:00. Закрыцьцё аўкцыёну з супаўстаўленьнем загадаў у іх кнізе па раўнаважнай цане. Раўнаважная цана вылічалася па супадзеньні ўведзеных загадаў на набыцьцё і продаж. Гандлёвая плятформа абірала дакладны час закрыцьця гандлю, калі загады супадалі цягам 30 сэкундаў да канца гадзіны.
- 16:00—16:30. Пасьлягандлёвы час, калі можна закрываць наўпроставыя ўгоды і скасоўваць уведзеныя загады[9].
Рынкаўтваральнікамі для паёў 11 нелатвійскіх прадпрыемстваў праграмна выступалі: «Арыёнавы каштоўныя паперы» (Летува), банк «Лёмус, Гавэль і Вісэман» (Эстонія) і «Швэдбанк» (Стакгольм). Пад рынкаўтварэньне па-за праграмай на Рэгуляваным рынку «Насдаку Рыгі» траплялі яшчэ 12 прадпрыемстваў, у тым ліку 4 латвійскія: крэдытная група «Дэльфін», холдынг «Алуксьненская птушкафабрыка» ў Марупэ (пад Рыгай, а фабрыка ў Алуксьненскім краі), «Мадара Касмэтыка» (Марупэ) і сетка аўтазаправак «Віршы-А» ў Айзкраўклэ (Лівонія). Іх рынкаўтваральнікамі дадаткова выступалі банк «Сігнэт» (Рыга) і «Шаўляйскі банк» (Летува)[10]. Першаснымі дылерамі, якія скупалі разьмешчаныя на біржы аблігацыі Міністэрства фінансаў Латвіі і перапрадавалі іх, выступалі 5 банкаў: «Люмінор», «Цытадэль банк», «Скандынаўскі прыватны банк» (Швэцыя), «Швэдбанк» (Стакгольм) і «Эрст банк» (Аўстрыя)[11].
«АМБ Рыга» быў адзіным біржавым індэксам для Латвіі[12]. Улучаў паі 8 прадпрыемстваў, якія на 80 % прадстаўлялі фінансавую галіну, а рэшта ў асноўным прыпадала на вытворчасьць спажывецкіх тавараў: «Бурштынавы латвійскі бальзам» (Латгальскае прадмесьце Рыгі), крэдытную групу «Дэльфін», аўтафінансавую групу «Элевінг», інвэстыцыйны фонд «Індэксо», «Латвійскі марскі мэдычны цэнтар», «Рыская суднаверф», «Звышвысокачастотная тэхніка» і «Сігулдская станцыя племзавода і штучнага асемяненьня» (Лівонія). За 5 гадоў ад пачатку 2020 году індэкс упаў на 16 % з 1036 да 869 пунктаў[13].
Remove ads
Мінуўшчына
7 сьнежня 1993 году ў Латвіі заснавалі «Рыскую фондавую біржу». 25 ліпеня 1995 году на біржы распачалі гандаль. У 1996 годзе рынак адчынілі для ўкладнікаў з Талінскай (Эстонія), Віленскай (Летуву) і Паўночнай біржаў. У 2001 годзе «Хэльсынская біржа» (Фінляндыя) стала найбольшым пайшчыкам «Рыскую фондавую біржу». У 2004 годзе Рыская, Талінская і Віленская фондавыя біржы ўтварылі адзіную плятформу гандлю каштоўнымі паперамі з адзінымі сьпісамі паёў прадпрыемстваў пасьля таго, як у 2003 годзе «Хэльсынская біржа» далучылася да «Апцыённых маклераў» (Швэцыя), утварыўшы «АМБ». У 2009 годзе біржу ў Рызе перайменавалі ў «Насдак АМБ Рыгі» пасьля таго, як у 2008 годзе «АМБ» далучылася да «Насдаку» (ЗША). 15 кастрычніка 2015 году назву зьмянілі на «Насдак Рыгі».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads