Рыхіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыхіла, Рыкіла (лац. Recchila; ? — 448) — кароль свэваў у Галісіі (з 438).
Біяграфія
Сын караля Гермэрыха. У 438 годзе атрымаў сталец ад хворага бацькі, а па сьмерці апошняга ў 441 годзе стаў адзіным каралём[2].
Працягваў палітыку свайго папярэдніка на пашырэньне межаў. У 438—439 гадох захапіў паўднёвую Люзытанію. Потым накіраваў свае намаганьні на заваяваньне правінцыі Бэтыка, якую канчаткова заняў у 446 годзе. Наступным крокам стала заваяваньне картагенскай Гішпаніі. У 446—448 гадох змог заняць усе ўнутраныя рэгіёны гэтай правінцыі, перамогшы рымлянаў. Аднак рымскім войскам удалося ня даць заняць яму прыбярэжныя тэрыторыі. У 446—447 гадох супраць Рэхілы выступіў кароль вэстготаў Тэўдырых I, які нанёс значную паразу свэвам.
Меў сына Рэхіяра, наступнага караля свэваў.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads