Мэрыда (Гішпанія)
грамада ў Эстрэмадуры (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэрыда (па-гішпанску: Mérida, па-эстрэмадурску: Méria) — горад у Гішпаніі, на рацэ Гвадыяна, сталіца аўтаномнай супольнасьці Эстрэмадура. Насельніцтва гораду складае 55,7 тыс. жыхароў.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 25 годзе да н. э. пад назовам Эмэрыта Аўгуста па загаду імпэратара Аўгуста, для абароны шляху й мост праз раку Гвадыяна. Горад стаў сталіцай правінцыі Люзітанія, і адным з самых важных гарадоў у Рымскай імпэрыі. Мэрыда захоўвае больш важных старажытных рымскіх помнікаў, чым любы іншы горад у Гішпаніі, у тым ліку трыюмфальную арку Траяна.
Пасьля падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі, падчас вэстгоцкага пэрыяду, горад праацягваў гуляць значную ролю ў рэгіёне, калі ён стаўся сталіцай Рымскай Гішпаніі. У 713 годзе ён быў заваяваны мусульманскай арміяй пад правадырствам Мусой ібн Нусайрам. Арабы паўторна выкарыстоўвалі большасьць старых рымскіх пабудоваў.
Горад быў узяты пад уладу хрысьціяняў у 1230 годзе, калі места было заваявана Альфонсам IX Леонскім, а пасьля стала рэзыдэнцыяй манастыру Сан-Маркас-дэ-Леон. Пэрыяд аднаўленьня пачаўся для Мэрыды пасьля аб’яднаньня каронаў Арагону й Кастыліі ў XV стагодзьдзі, дзякуючы падтрымцы Алёнсы дэ Кардэнасу, Вялікаму магістру Ордэну Сант’яга.
У XIX стагодзьдзі, падчас напалеонаўскага нашэсьця, шматлікія помнікі Мэрыды й Эстрэмадуры былі разбураны ці пашкоджаны. Пазьней горад стаў чыгуначным вузлом і ў Мэрыдзе прайшла масавая індустрыялізацыя.
Remove ads
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Мэрыда (Гішпанія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads