Рычардас Гавяліс
летувіскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́чардас Гавя́ліс (па-летувіску: Ričardas Gavelis; 8 лістапада 1950[2], Вільня — 18 жніўня 2002, Вільня) — летувіскі пісьменьнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў школу ў Друскеніках у 1968, у 1968—1973 гадах вучыўся на фізычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, потым у 1973—1977 быў супрацоўнікам у Інстытуце фізыкі летувіскай АН. У 1978—1980 працаваў у рэдакцыі летувіскага навукова-папулярнага журнала «Mokslas ir gyvenimas» і ў літаратурным часопісе «Pergalė». У постсавецкі час друкаваўся як калюмніст ды публіцыст у газэце «Respublika» і ў штотыднёвіку «Veidas».
Памёр раптоўна праз сэрцавы прыступ.[3]
Пахаваны на Антокальскіх могілках.[4]
Remove ads
Творчасьць
Гавяліс пачаў публікавацца ў савецкі час, дэбютаваўшы ў 1976 зборнікам апавяданьняў «Непачаўшыся сьвята» (Neprasidėjusi šventė), але шырокае прызнаньне атрымаў аповесьцю «Віленскі покер» (1989). «Віленскі покер» фармулюе ды прагаворвае базавыя пытаньні летувіскай ідэнтычнасьці, таксама і пакутныя ды непрыемныя нацыянальнай гордасьці. Разам з гэтым аповесьць увабрала тэхніку магічнага рэалізму ды новага раману(en), зьмяшчае шмат эротыкі, дэтэктыўных элемэнтаў і дасканала адлюстроўвае жыцьцё касмапалітычнай Вільні 1960—1980-х гадоў.
«Віленскі покер» лічыцца ня толькі найлепшей кнігай Гавяліса, але й «найлепшай летувіскай аповесьцю, напісанай у шуфлядку»[5]. Кніга была перакладзеная на латыскую (1995), ангельскую (2009), македонскую (2013), францускую (2015), беларускую (2018), польскую (2019), украінскую (2020) мовы.
Віленскі цыкль прадоўжылі аповесьці «Віленскі джаз» (1993), «Апошняе пакаленьне людзей на Зямлі» (1995), «Квартэт страчаных думаў» (1999), «Сем спосабаў самагубства» (1999). Дзьве апошнія аповесьці атрымалі ў 2000 годзе ўзнагароду Віленскага клюбу і Віленскага тэлебачаньня.
Пяру Гавяліса належаць тры дзеятворы: «Inadaptatus» (1976), «Віры» (1977), «Трыюмвірат» (1986).
У 1980 Гавяліс таксама выступіў як сцэнарыст фільма «Спаборніцтва з 9 да 9», у 1990 ён напісаў сцэнар да кароткамэтражнага дэтэктыўнага фільму «Двайнік», у 2005 паводле ягонага сцэнару выйшаў ангельска-летувіскі фільм «Лес багоў» па аднайменнай аповесьці Баліса Сруогі.[6]
Remove ads
Бібліяграфія
- Neprasidėjusi šventė. Вільня: Vaga, 1976 (апавяданьні).
- Įsibrovėliai. Вільня: Vaga, 1982 (апавяданьні).
- Nubaustieji. Вільня: Vaga, 1987 (апавяданьні).
- Vilniaus pokeris. Вільня: Vaga, 1989 (аповесьць). Пераклад на латыскую: Viļņas pokers, перакладчык Talrids Rullis, Rīga: Preses nams, 1995. Пераклад на ангельскую: Vilnius poker, перакладчыца Elizabeth Novickas, Rochester: Open Letter, 2009; 2ое выданьне: Pica Pica Press, 2016. Пераклад на македонскую: Покер по Вилнус [перакладчык не паказаны], Antolog, 2013. Пераклад на францускую: Vilnius Poker, перакладчыца Margarita Le Borgne, édition: Monsieur Toussaint Louverture, 2015. Пераклад на беларускую: Віленскі покер. Перакладчыца Паўліна Вітушчанка, Мінск: Логвінаў, 2018. Пераклад на польскую: Pokier wileński, перакладчык Kamil Pecela: Kolegium Europy Wschodniej, 2019 (на старонце выдавецтва памылкова значыцца 2017ым). Пераклад на украінскую: Вільнюський покер. Перакладчык Валадыслав Журба: Львоў: Видавництво Старого Лева, 2020.
- Jauno žmogaus memuarai. Вільня: Vaga, 1991. – 140 p. (аповесьць). Пераклад на польскую: Wspomnienia młodego człowieka: [powieść w czternastu listach], tłumaczenie Joanna Tabor. Warszawa : Ex Libris, 2002. Пераклад на фінскую: Nuoren miehen muistelmat: romaani neljäntoista kirjeen muodossa, Suomentanut U.-L. Heino. Helsinki: Donelaitis-seura, 1995.
- Vilniaus džiazas. Вільня: Vaga, 1993 (аповесьць).
- Nemirtingumas. Rekonstrukcijos bandymas. Kaunas: Kopa, 1994 (зборнік публіцыстыкі).
- Paskutinioji Žemės žmonių karta. Вільня: Vaga, 1995 (аповесьць)
- Taikos balandis. Вільня: Alma littera, 1995. – 146 p. (апавяданьні). Пераклад на нямецкую: Friedenstaube: Sieben Wilnaer Geschichten, aus dem Litauischen von Klaus Berthel.Oberhausen: Athena, 2001.
- Prarastų godų kvartetas. Вільня: Tyto alba, 1997 (аповесьць)
- Septyni savižudybės būdai. Вільня: Tyto alba, 1999 (аповесьць)
- Sun–Tzu gyvenimas šventame Vilniaus mieste. Вільня: Tyto alba, 2002. – 290 p. (аповесьць)
- Tylos angelas. Вільня: Tyto alba, 2006. (апавяданьні)
Remove ads
Сцэнары
- Rungtynės nuo 9 iki 9 (1980).
- Dvynys (1990).
- Dievų miškas/Forest of the Gods (2005).
Дзеятворы
- Inadaptatus (1976).
- Sūkuriai (1977).
- Triumviratas (1986).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads