Рычард I

ангельскі кароль From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард I
Remove ads

Ры́чард I, Ры́чард Льві́нае сэ́рца, Ры́чард Ільві́нае сэ́рца (па-ангельску: Richard the Lionheart, па-француску: Richard Cœur de Lion; 8 верасьня 1157, палац Бамон, Оксфард, Ангельшчына — 6 красавіка 1199, Шалю, герцагства Аквітанія) — кароль Ангельшчыны з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенэтаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Рычард I (з манускрыпту 12 стагодзьдзя)

Рычард нарадзіўся 8 верасьня 1157 году ў Оксфардзе. Будучы трэцім законным сынам Генрыха II, Рычард фармальна меў невялікія шансы на атрыманьне ангельскай кароны. У дзяцінстве ён зьехаў ва Францыю, дзе яму ў нашчадак ад маці засталося герцагства Аквітанскае. Адначасова (у 1170 годзе) старэйшы брат Рычарда, Генры, быў каранаваны под імем Генрыха III (у гістарычнай літаратуры яго звычайна называюць «Малады кароль», каб не пераблытаць з Генрыхам III, пляменьнікам «маладога» Генры і Рычарда, сынам Джона), але фактычна Генрых так і не атрымаў рэальнай улады.

У 1173 годзе Рычард разам зь іншымі сынамі Генрыха ўзьняў супраць яго бунт, але бацька атрымаў перамогу ў гэтым супрацьстаяньні. Рычард атрымаў шанс на ангельскую карону ў 1183 годзе, пасьля сьмерці «Маладога караля». Пасьля заключэньня альянсу з францускім каралём Філіпам II, Рычард у выніку пасьпяховай экспэдыцыі ў 1189 годзе разьбіў войска Генрыха. У тым жа годзе кароль памёр. Каранаваньне Рычарда адбылося ў Вэстмінстэры 3 верасьня 1189 году.

Remove ads

Міт караля

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads