Рыяд

сталіца Саудаўскай Арабіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыяд
Remove ads

Рыяд (па-арабску: الرياض‎ ar-Riyāḍ) — сталіца і самы вялікі горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскай паўвыспы на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).

Хуткія факты

Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыды і Мэкі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрану на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты.

Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.

Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Remove ads

Назва

Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяда, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвыспы.

Гісторыя

У перадісламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Хаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалась толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.

Да канца 18 стагодзьдзя, Рыяд уваходзіў у склад першай дзяржавы саўдыдаў, са сталіцай у Дырыяху. Пасьля разбурэньня Дырыяху ў 1818 годзе туркамі, сталіца была перанесена ў Рыяд.

У 1902 годзе горад быў захоплены Абдулам Азізам бін Рахманам Аль-Саўдам. Ён стварыў каралеўства Саўдыдаў у сучасным выглядзе ў 1932 годзе, з Рыядам як сталіцай дзяржавы. Дыпляматычная сталіца заставалася ў Джэдаху да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматразова павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва складала 150 000 чалавек. У наш час насельніцтва складае 4,5 млн чалавек.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Насельніцтва ...

Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads