Рыё Фэрдынанд
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыё Гэвін Фэрдынанд (па-ангельску: Rio Gavin Ferdinand; нар. 7 лістапада 1978 году, Лёндан, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі абаронцы. Раней быў гульцом нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, за якую правёў больш за 80 матчаў і прыняў удзел у трох чэмпіянатах сьвету ў ейным складзе. Перш за ўсё вядомы як гулец «Манчэстэр Юнайтэд», за які правёў больш за 10 гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Фэрдынанд пачаў гуляць у футбол за моладзевыя каманды розных клюбаў, спыніўшыся ў рэшце рэшт на клюбе «Ўэст Гэм Юнайтэд», у якім прабіўся з моладзевага складу ў асноўны склад і дэбютаваў у Прэм’ер-Лізе ў 1996 годзе.
Нацыянальная зборная
Свой першы матч за нацыянальную зборную ён згуляў супраць каманды Камэруну ў 1997 годзе, стаўшы на той момант самым маладым абаронцам, які згуляў за зборную Ангельшчыны.
Дасягненьні
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (6): 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2006, 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (4): 2003, 2007, 2008, 2011
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Асабістае жыцьцё
Ягоны брат Антон Фэрдынанд і кузэн Лес Фэрдынанд таксама былі футбалістамі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads