Рэгіёны Турэччыны

сьпіс-артыкул Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэгіёны Турэччыны
Remove ads

Правінцыі (ілы) Турэччыны згрупаваныя ў 7 геаграфічных рэгіёнаў (па-турэцку: bölge) паводле рашэньня Першага геаграфічнага кангрэсу (Анкара, 1941). Пры вызначэньні рэгіёнаў Кангрэс зыходзіў з фактаў акружэньня Турэччыны з трох бакоў морамі і наяўнасьці горных хрыбтоў, што ляжаць раўналежна ўзьбярэжжам і закрываюць цэнтральныя раёны краіны ад уплыву марскога клімату. Засноўваючыся на гэтых фактарах і прааналізаваўшы кліматычныя, расьлінныя і агранамічныя асаблівасьці, Кангрэс выдзеліў чатыры прыморскіх і тры цэнтральных рэгіёны. Прыморскія былі названыя ў адпаведнасьці з морам, да якога выходзяць (Чарнаморскі, Мармуроваморскі, Эгейскі і Міжземнаморскі рэгіёны), а цэнтральныя — адпаведна разьмяшчэньню ў Анатоліі (Цэнтральная, Усходняя і Паўднёва-Ўсходняя Анатолія).

Thumb
Геаграфічныя рэгіёны Турэччыны

Рэгіёны вызначаны выключна для статыстычных мэтаў і не зьяўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Рэгіёны Турэччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads