Рэзыдэнцыя букавінскіх мітрапалітаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэзыдэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Букавіны і Далмацыі — архітэктурная славутасьць места Чарнаўцы, Украіна.
28 чэрвеня 2011 року на 35-й сэсіі камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ўлучаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1][2].
Remove ads
Мінуўшчына
Пабудаваная на месцы старога япіскапскага палацу ў 1864—1882 рр. дзякуючы высілкам япіскапа Яўгена Гакмана. У 1863 р. ён дамогся ад аўстрыйскага імпэратара дазволу на ўзьвядзеньне новай прасторнае рэзыдэнцыі, годнай для сталіцы Букавіны.
У цяперашні час тут разьмяшчаюцца цэнтральныя карпусы Чарнавецкага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Юрыя Фядзьковіча.
У 1993 было адноўлена тэалягічнае аддзяленьне ў складзе філязофска-тэалягічнага факультэту Чарнавецкага ўнівэрсытэту, а ў сэмінарскай царкве аднавіліся набажэнствы.
Remove ads
Архітэктура
Праект архітэктурнага ансамблю выканаў вядомы чэскі архітэктар, акадэмік Ёзэф Глаўка. Ён спраектаваў нетрадыцыйны комплекс пабудоваў у духу эклектыкі зь перавагай элемэнтаў бізантыйскага і раманскага стыляў. Ягоны праект неаднаразова займаў прызавыя месцы на вядомых конкурсах архітэктараў, быў адзначаны на Сусьветнай выстаўцы ў Парыжы.
Кампазыцыя ансамблю досыць складаная, але адзначаецца выразнасьцю плянаваньня. Яна складаецца з трох манумэнтальных будынкаў-карпусоў: галоўнага, духоўнае сэмінарыі разам з царквою Трох Сьвяціцеляў, прэсьбітэрыі.
У корпусе, дзе цяпер знаходзіцца IV корпус унівэрсытэту, разьмяшчаліся дыяканская школа, архідыяцэзальны музэй і фабрыка зьнічак. Пасярэдзіне будынку над галоўным уваходам узвышаецца вежа з гадзіньнікам і купалам, аздобленым па коле зоркамі Давіда. Такім чынам увекавечаная памяць пра фінансавую дапамогу, якую надала букавінскай праваслаўнай мітраполіі жыдоўская грамада места.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads