Чарнаўцы

места ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнаўцы
Remove ads

Чарнаўцы́ (па-ўкраінску: Чернівці, Černiwci) — места на поўдні заходняй часткі Ўкраіны, на рацэ Пруце. Адміністрацыйны цэнтар Чарнавіцкай вобласьці. Плошча 153 км². Насельніцтва на 2024 год — 259 000 чал. Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

Хуткія факты
Remove ads

Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтар Букавіны.

Remove ads

Этымалёгія назвы

Назва места пайшла ад фартэцыі, якая ў «Сьпісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.

Гісторыя

  • XII стагодзьдзе: узьнікненьне Чарнаўцоў згодна з археалягічнымі зьвесткамі.
  • XIV стагодзьдзе: у складзе Малдовы, памежнае паселішча.
  • 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў зьвязку з мытнай дамовай, якую ён склаў зь Львоўскімі купцамі.
  • 1488: цэнтар павету, атрымалі Магдэбурскае права.
  • XV—XVIII стагодзьдзі: места неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад.
  • 1538: апынуліся пад уладай Турэччыны.
  • 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтар вайсковай адміністрацыі Букавіны.
  • 1786: цэнтар вобласьці ў складзе Галічыны.
  • 1849: цэнтар аўтаномнага краю Букавіна.
  • 1866: адкрыцьцё чыгункі Чарнаўцы — Львоў.
  • 1875: заснаваньне Чарнавіцкага ўнівэрсытэту.
  • 1873: рэзыдэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў.
  • 3 лістапада 1918: згодна з рашэньнем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Ўкраіны.
  • 11 лістапада 1918: места заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі.
  • 1940: СССР анэксаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР.
  • 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.
Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1890 год — 54,2 чал., зь іх немцаў і габрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадзьяраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[2]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 106 тыс. чал.; 1959 год — 152 тыс. чал.; 1970 год — 187 тыс. чал.; 1977 год — 214 тыс. чал.[3]; 1991 год — 259 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 240,6 тыс. чал., зь іх украінцаў — 79,9 %, расейцаў — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.[5]

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Эканоміка

Прадпрыемсты лёгкай, машынабудаўнічай і мэталаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Славутасьці

Thumb
Тэатральная плошча
  • Гістарычная забудова места XIX—XX стагодзьдзяў;
  • Касьцёл езуітаў (1893—1894);
  • Корпус Чарнавіцкага ўнівэрсытэту (1874—1875);
  • Мескі тэатар (1904—1905);
  • Ратуша (1843—1847);
  • Рэзыдэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў (з 1956 — адзін з будынкаў Чарнавіцкага ўнівэрсытэту);
  • Сабор катэдральны (1844—1864);
  • Царква армянска-грэгарыянская (1869—1875, цяпер — арганная заля);
  • Царква грэка-каталіцкая (1825—1830);
  • Царква Сьв. Міколы (1607);
  • Царква Сьв. Параскевы Пятніцы (1862);
  • Царква Сьв. Тройцы (1774);
  • Царква Сьв. Юрыя (Георгія, 1767);
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1783);
  • Чыгуначны вакзал (1898—1903);
Remove ads

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads