Рэймс

места ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэймс
Remove ads

Рэймс (па-француску: Reims) — горад на паўночным усходзе Францыі, у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Шампань-Ардэны, ён быў найбуйнейшым горадам гэтага рэгіёну). Насельніцтва на 2021 год — 179 380 чалавек. Паблізу ад гораду разьмешчаны Рэймскія горы, на якіх растуць вінаградні для вытворчасьці шампанскага.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Горад вядомы з I стагодзьдзя да н. э. як Дуракарторум. У 406 разрабаваны вандаламі, у 451 — гунамі. Недзе паміж 496 і 506 (першая дата лічыцца «афіцыйнай») Сьвяты Рэмі хрысьціў тут караля франкаў Хлёдвіга. Адначасова Хрысьціянства прынялі 3000 франскіх жаўнераў — гэта быў пачатак хрысьціянізацыі сучасных немцаў ды французаў, таму пачынаючы зь Людовіка VII (XII стагодзьдзе) большасьць францускіх каралёў былі каранаваны ў Рэймсе.

Remove ads

Славутасьці

Аб’екты, уключаныя ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

  • Катэдральны сабор (XIII стагодзьдзе)
  • Базыліка Сьвятога Рэмі
  • Палац То (былы палац арцыбіскупа Рэймскага, цяпер музэй)

Іншыя славутасьці

  • Брама Марса (III стагодзьдзе)
  • Гала-рымскі крыптапортык (III стагодзьдзе)
  • Ратуша
  • Каралеўскі пляц з будынкам падпрэфэктуры й статуяй Людовіка XV
  • Гатэль Лё Вэргёр (XVI стагодзьдзе, цяпер Музэй Прыгожых мастацтваў)
  • Музэй капітуляцыі (будынак, у якім 7 траўня 1945 была падпісана дамова аб капітуляцыі Трэцяга Райху)
  • Музэй аўтамабіляў
  • Дамы́ шампанскага (Henri Abelé, Krug, Ruinart, Veuve Clicquot, Vraken-Pommery і іншыя)
Remove ads

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads