Рэнэ Віўен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэнэ Віўен
Remove ads

Рэнэ Віўéн (па-француску: Renée Vivien, пры нараджэньні: Pauline Mary Tarn; 11 чэрвеня 1877, Лёндан, Ангельшчына — 18 лістапада 1909, Парыж, Францыя) — брытанская франкамоўная паэтка, пісьменьніца-сымбалістка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Палін Мэры Тэрн нарадзілася ў 1877 годзе ў Лёндане ў заможнай сям'і брытанца і амэрыканкі. Расла ў Лёндане і Парыжы. Пачала пісаць вершы, калі ёй было 6 гадоў[2].

У 1886 годзе ейны бацька памёр. Па дасягненьні паўналецьця ва ўзросьце 21 года яна атрымала спадчыну бацькі і пераехала ў Францыю. Тэрн была адкрытай лесьбійкай. У яе былі раманы з пісьменьніцай Наталі Барні і баранкой Элен ван Зёйлэн, унучкай Джэймса Майера Ротшыльда[3].

Пасьля 1908 году здароўе і душэўны стан паэткі прыкметна пахіснуліся. У 1908 годзе яна зьдзейсніла спробу самагубства, пакутавала на алькагалізм, дэпрэсію і нэрвовую анарэксію[4].

Рэнэ Віўен памерла ў 1909 годзе на 33-м годзе жыцьця. Пахаваная на парыскіх могілках Пасі.

У гонар паэткі была заснаваная Прэмія Рэнэ Віўен, якой узнагароджваюцца францускія паэты і паэткі[5].

Ейнае імя носіць пляц у Парыжы: пляц Рэнэ Віўен у раёне Марэ ў 3-й акрузе сталіцы[6].

Remove ads

Творчасьць

Ейны першы зборнік вершаў «Этуды і прэлюдыі» (Études et préludes) выйшаў у 1901 годзе[7].

Паэтку часта называлі «Сапфо 1900», бо яна перакладала працы Сапфо. Творчасьць Віўен дапамагла замацаваць за Сапфо рэпутацыю пераважна лесьбійкі[8].

Належыла да розных літаратурных плыняў канцу 19-пачатку 20 стст.: Парнасу, сымбалізму, прэрафаэлізму, а таксама позьняму рамантызму і натурызму часоў Пекнай эпохі (Belle Époque)[9].

Палін Мэры Тэрн пісала вершы пад псэўданімам Рэнэ Віўен. Вядомая санэтамі-адзінаццаціскладнікамі і сымбалісцкімі вершамі. У 1901—1909 гадах яна апублікавала 14 паэтычных зборнікаў, таксама пісала гістарычныя раманы, навэлі.

Ейныя творы былі натхнёныя вандроўкамі і адносінамі з жанчынамі, творчасьцю Джона Кітса, Алджэрнона Чарлза Сўінбэрна і Шарля Бадлера, а таксама элінізмам[10].

12 тамоў вершаў Рэнэ Віўен былі апублікаваныя ў 1901—1910-х гадах, яшчэ 2 тамы выйшлі пасьмяротна ў 1934 годзе[11].

Remove ads

Творы

• Études et préludes: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1901, 157 p.

• Brumes de fjords: prose poétique, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1902, 122 p.

• Cendres et poussières: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1902, 116 p.

• Évocations: recueil de poèmes, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1903, 164 p.

• Sapho, recueil de traductions et d'adaptations des textes de la poétesse grecque Sappho.

• Du vert au violet, prose poétique, première signature Renée Vivien; Lemerre 1903.

• Une femme m’apparut, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1904, 270 p.

• La Dame à la louve: nouvelles, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1904, 224 p.

• Les Kitharèdes (1904), traductions modernes de huit poétesses grecques.

• La Vénus des aveugles (1904), recueil de poèmes.

• Une femme m’apparut, Paris, Éditions Alphonse Lemerre, 1905, 226 p.

• Poèmes en prose, Paris, Éditions E. Sansot et Cie, 1905-1915, 44 p.

• À l'heure des mains jointes (1906), recueil de poèmes.

• Flambeaux éteints (1907), recueil de poèmes.

• Chansons pour mon ombre (1907).

• Plusieurs proses ironiques et satiriques (1907).

• L'Album de Sylvestre (1908).

• Sillages, Paris, Éditions E. Sansot et Cie, 1908, 189 p.

• Anne Boleyn (1909), biographie.

• Anthologie de ses poèmes en prose après remaniement (1909).

• Œuvres intimes inédites: Le papillon de l'âme, 2011.

• Dans un coin de violettes, recueil posthume de poèmes, 1910).

• Haillons recueil posthume de poèmes, 1910.

• Le Vent des vaisseaux, Paris, Éditions E. Sansot, 1921.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads