Рэд’ярд Кіплінг

Ангельскі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэд’ярд Кіплінг
Remove ads

Джо́зэф Рэ́д’ярд Кі́плінг (па-ангельску: Joseph Rudyard Kipling; 30 сьнежня 1865, Бамбэй — 18 студзеня 1936, Лёндан) — ангельскі пісьменьнік, паэт і навэліст. Ляўрэат Нобэлеўскай прэмію па літаратуры (1907). Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасьці, арыгінальнасьць творчай фантазіі, мужнасьць ідэй і цудоўны талент аповеду, што характарызуюць творы гэтага сусьветна вядомага аўтара»[8].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Ягонымі найлепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (анг. The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад унівэрсытэтаў Парыжу, Страсбургу, Атэнаў і Таронта; ўдастоены таксама ганаровых ступеняў Оксфардзкага, Кембрыдзкага, Эдынбурскага і Дарэмскага ўнівэрсытэтаў.

Багатая мова твораў Кіплінга, поўная мэтафараў, зрабіла вялікі ўнёсак у скарбніцу ангельскай мовы.

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Рыкі-Цікі-Таві. — Мн.: 1938.
  • Казкі. — Мн.: 1939.
  • Чаму ў слоніка доўгі нос. — Мн.: 1974.
  • Маўглі. З «Кнігі джунгляў»: Апавяданні / Пер. С. Міхальчука. — Мн.: Юнацтва, 1981, 1982.
  • Маўглі: Апавяданні, казкі. — Мн.: 1994.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads