СНІД-ІНФА
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
СНІД-ІНФА (па-расейску: СПИД-ИНФО) — газэта, якая выдавалася на расейскае мове з 1989 году. Першыя наклады выходзілі ў Менску ў друкарні ЦК КПБ. Газэта была прысьвечаная хваробе СНІД, якая пачала распаўсюджвацца ў СССР. Гэта быў час «галоснасьці», якую пачаў генсек КПСС М. Гарбачоў. Першым рэдактарам стаў Андрэй Ман, сын адказнага рэдактара газэты «Мэдыцынскі весьнік»[2]. Зараз заснавальнік і галоўны рэдактар — Любоў Аляксееўна Арлова[3].
Remove ads
Зьмест
Спачатку газэта павінная была простымі словамі тлумачыць савецкім людзям, што такое СНІД, як яго пазьбегнуць, спосабы яго перадачы. Вось тыя спосабы й сталі першым выпадкам, калі даступна стала для паспалітых людзей апісваньне заражэньня СНІД.
Спосабы перадачы СНІД:
- праз заражэньне кроўю (укол шпрыцом і г. д.)
- плоцкія зносіны:
- мужчыны з жанчынай
- мужчыны з мужчынай
- жанчыны з жанчынай
Апісаньне перадачы СНІД праз плоцкія зносіны былі для савецкага грамадзтва неверагодным. Усе СМІ СССР старанна пазьбягалі падрабязных апісаньняў плоцкага каханьня. «СНІД-Інфа» была поўнай процілегласьцю. Яе можна назваць першым дазволеным КПСС парнаграфічным выданьнем у СССР. У ім падрабязна апісваліся:
- групавыя плоцкія зносіны
- беспарадачныя плоцкія зносіны
- адсутнасьць аховы ад заражэньня хваробы, якія распаўсюджваюцца празь цялесныя дотыкі
Remove ads
Попыт
«СНІД-Інфа» зь першага выданьня пачала павялічваць свой наклад. Першыя выданьні мелі наклад прыблізна 30 тыс. асобнікаў. Паступова колькасьць асобнікаў расла: 50 тыс., 100 тыс. і г. д. Найбольшыя наклады былі ў пачатку 1990-ых гадоў прыблізна 3 млн асобнікаў. Па загадзе з ЦК КПБ яе закупалі бібліятэкі БССР для далейшай выдачы карыстальнікам бібліятэк.
Сучасны стан
Газэта ў сацсетках
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads