Сабастыян Карпінюк

польскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабастыян Карпінюк
Remove ads

Сабастыян Марек Карпінюк (па-польску: Sebastian Marek Karpiniuk; 4 сьнежня 1972, Калабжэг — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі палітык, дэпутат Сойму 5-га й 6-га скліканьняў (20052010).

Хуткія факты Дэпутат Сойму Польшчы, Прэзыдэнт ...

Скончыў факультэт права й адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту. Працаваў радцам праўным. У 2004—2005 гадох быў намесьнікам мэра Калабжэгу. У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сойму 5 скліканьня з акругі 40. Кашалін, атрымаў 9767 галасоў[1]. У выбарах у 2007 годзе быў пераабраны з той жа акругі, атрымаў 25 827 галасоў[2]. У 2008 годзе стаў чальцом сьледчай камісіі Сойму. З 19 лютага да 22 кастрычніка 2009 году быў яе старшынёй.

Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [3].

26 красавіка 2010 году гарадзкая рада Калабжэгу прызнала яму званьне ганаровага грамадзяніна гораду, а таксама надала яго імя гарадзкому стадыёну [4].

Пахаваны ў Калабжэгу.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads