Сагі

літаратурны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia

Сагі
Remove ads

Са́гі (ст.-ісьл: saga, у множным ліку sögur) — апавядальная форма старажытна-скандынаўскага і стараражытнаісьляндзкага эпасу, якія зьяўляюцца мітычна-легендарнымі апавяданьнямі пра багоў і герояў у прозе, часта зь вершаванымі ўстаўкамі.

Thumb
Першая старонка Сагі аб Графнкэле Ґодзі Фрэйры

Верагодна, што назва saga паходзіць ад ісьляндзкага дзеяслова segja — мовіць, і абазначае як вуснае, так і аформленае ў пісьмовым выглядзе апавяданьне. Першапачаткова ў ісьляндцаў тэрмін «сага» ўжываўся ў дачыненьні да любога празаічнага апавяданьня, аднак у цяперашні час ён аб’ядноўвае сукупнасьць літаратурных помнікаў, якія былі запісаны ў пазначаны час.

Як крыніцы па гісторыі Беларусі IXXI стст. найбольшую каштоўнасьць уяўляюць старажытнаісьляндзкія сагі, якія пачаткова існавалі як вусныя паданьні і пачалі запісвацца на лаціне ў XII ст. ісьляндзкімі каталіцкімі манахамі.

Remove ads

Узроўні саг

Паводле абагульняльнай тэматыкі твораў ісьляндзкія сагі падзяляюць на:

  • «Легендарныя сагі» альбо «сагі пра старажытныя часы» (Fornaldarsögur) — сагі, якія злучаюць зерне гістарычнай ісьціны з фантастычнымі апавяданьнямі пра герояў і багоў скандынаўскага пантэону. Зьяўляюцца найменш верагоднымі ў якасьці гістарычных крыніцаў. Найбольш вядомаю з гэткіх саг лічыцца «Сага аб Вэльсунгах».
  • «Каралеўскія сагі» (Konungasögur) — сагі, у якіх апісваецца гісторыя Нарвэгіі, бо ў Ісьляндыі не было манархічнае ўлады. Да гэткае катэгорыі адносяцца як асобныя сагі аб нарвэскіх каралях, такія як, напрыклад, «Сага аб Хаконе Хаканарсане» ці «Сага аб Оляве Тругвасоне», так і зводныя творы, характэрным і найбольш вядомым узорам якіх зьяўляецца «Хэймскрынгл» («Кола зямное»)[1] Сноры Стурлюсана. Таксама існуе ісьляндзкая сана аб каралях Даніі — «Сага аб Кнютлінгах». Ствараліся ў XII—XIII стст., гістарычна найбольш верагодныя.
  • «Сагі аб ісьляндцах» альбо «радавыя сагі» (Íslendinga sögur) — сагі, у якіх распавядаецца аб жыцьці ісьляндцаў, іх гісторыі, узаемаадносінах іх радоў у так званы «век саг» — у пэрыяд з X па XI стагодзьдзі (930—1030 гг.). Да гэтага тыпу адносяцца самыя вядомыя сагі, такія як «Сага аб Эґіле» (Egils saga Skallagrímssonar), «Сага аб Ньяле» (Njáls saga) — вяршыні ісьляндзкага этасу, адзін зь першых і найбуйнейшых пісьмовых помнікаў паўночнаэўрапейскае літаратуры (таксама «Сага аб Названых братах» (Fóstbrœðra saga), «Сага аб Бойцы ў Пустэчы» (Heiðarvíga saga), «Сага аб людзях з Ласосевай даліны» (Laxdæla saga), «Сага аб Ґісьле» (Gísla saga Súrssonar), «Сага аб Ґунляўґу Зьмяіным Языку» (Gunnlaugs saga ormstungu), «Сага аб грэнляндцах» (Grœnlendinga saga), «Жыцьцё Сноры Ґодзі» (Ævi Snorra goða) і іншыя). Запісаныя не раней за 13 стагодзьдзе.
  • «Сагі аб біскупах» — сагі, якія выкладаюць гісторыю каталіцкае царквы ў Ісьляндыі. Дадзеныя сагі зьмяшчаюць вялікую колькасьць дакладнага гістарычнага матэрыялу аб дзеях ісьляндзкіх біскупаў.
  • «Хлусьлівыя сагі» (lygisögur) — сагі зь яўнымі казачнымі элемэнтамі ў сюжэце.
  • «Перакладныя сагі» — творы, якія зьмяшчаюць пераказы клясычных сюжэтаў і гістарычных падзеяў, такія як «Усясьветная сага», «Сага аб рымлянах», «Сага аб юдэях», «Сага аб траянцах», «Сага аб Аляксандры».
Remove ads

Сагі ў дачыненьні да Беларусі

Значнае месца ў сагах удзелена Полацку (Pallteskia)[2] і Дзьвіне (Duna), якая была адным з галоўных маршрутаў пранікненьня вікінгаў ва Ўсходнюю Эўропу. З «сагаў пра ісьляндцаў» «Сага пра Хрост» і «Татр пра Торвальда Вялікага Падарожніка» апавядаюць, у прыватнасьці, пра дзейнасьць у Полацку пачатку XI ст. Торвальда, сына Кодрана. «Сага пра Хрост» дапушчае стварэньне першага ўсходнеславянскага манастыра менавіта ў Полацку[3]. Зьвесткі «сагаў пра старажытныя часы» ў дачыненьні да Беларусі альбо абсалютна фантастычныя, альбо іх храналёгія і пэрсаналіі значна скажоныя: «Сага пра Тыдрэка Бэрнскага» апісвае захоп Полацку правадыром гунаў Атылам; «Сага пра Хрольва Пешахода» паведамляе пра конунга Рэгвіда, які стварыў у глыбокай старажытнасьці дзяржаву вікінгаў уздоўж усяго цячэньня Дзьвіны[4].

З «каралеўскіх» сагаў для гісторыі Беларусі найбольшую цікавасьць уяўляе «Прадзь аб Эймундзе», бо там месьціцца найбольш зьвестак пра Полацкае княства часоў Брачыслава Ізяславіча — праўнука Рагвалода[5]. Этас «Прадзь аб Эймундзе» паведамляе пра вікінга Эймунда Хрынгсана, які ўдзельнічаў у барацьбе Яраслава Мудрага з полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і нават нібыта пэўны час княжыў у Полацку[6].

Апроч ісьляндзкіх, пэўныя зьвесткі пра дзейнасьць скандынаваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўтрымліваюць і швэдзкія сагі, напрыклад «Сага пра гутаў». Адным зь першых на сагі, як на крыніцу па гісторыі Ўсходняй Эўропы зьвярнуў увагу ўраджэнец Беларусі Восіп Сянкоўскі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads