Садъ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Садъ
Remove ads

«Садъ» (па-беларуску: Сад) — беларускі музычны гурт зь Берасьця, створаны ў 1990 року. Выконвае песьні па-расейску.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Дэбютны альбом («Меланхолия») гурту ў складзе Ўладзімера Серафімава, Віталя Кунца, Анатоля Харытонава быў запісаны ў 1990 року. Пасьля гэтага гурт атрымаў запрашэньне на магілёўскі фэст «Будь спок!»-1991, сярод удзельнікаў якога быў і «Нейро Дюбель»[1]. Паводле згадак аднаго з арганізатараў фэсту Юрыя Раманава, «Садъ» стаў тады галоўным правалам «Будь спока!» з прычыны адсутнасьці клявішных, драм-машынкі і гуку астатніх інструмэнтаў удзельнікаў гурту[2]

На той жа студыі ў Берасьцейскім пэдагагічным інстытуце былі запісаныя яшчэ два неафіцыйныя альбомы («Вивисекция» і «Садъ и змей»). Афіцыйна песьні тых гадоў былі перавыдадзеныя пазьней у альбоме пад назвай «Меланхоличный садъизм»[3], хоць часта рокам ягонага выхаду пазначаецца 1990[4].

Thumb
Канцэрт гурту «САДЪ» у музэі-сядзібе «Пружанскі палацык», 2009

У 1995 року на студыі «Грын-Хаўс» у Берасьцейскім парку імя Першага траўня былі запісаныя альбомы «Помойка» і «Чай хана…».

У 1996 року да гурту далучыўся Аляксей Казлоў. У наступным року на фірме «Вігма» выдадзеная кампакт-касэта «Мы пред врагом не спустили».

У 1998 року гурт узяў удзел ва ўсерасейскім рок-фэсьце «Rock-Line(ru)» (Кунгур), дзе заняў першае месца з 226 удзельнікаў[5]. Запісаны альбом «С котом по эту сторону окна». Склад «Саду» папоўніла Марына Карпук.

У 1999 замест Аляксея Казлова зьявіўся Аляксандар Катовіч. Выдадзены альбом «Зоосадъ».

У 2000 запісаны альбом «Перекурчик в деревенском кабаре».

У 2004 у Расеі выйшаў чарговы альбом «Паутинка в небо», які атрымаў перавыданьне і шырокае прызнаньне. Гурт пачаў зьяўляцца на радыё і тэлебачаньні, на песьні альбому былі зьнятыя кліпы. Цераз год у Маскве пачалося перавыданьне ўсяе дыскаграфіі «Саду», выдадзены канцэртны альбом «Да пришли вы все…».

У 2008 року гурт «Садъ» узяў удзел у фэсьце «Рок-каранацыя» ў Маладэчне[6].

У 2011 року выйшаў альбом «Баллада о гордом рыцаре», у 2012 — альбом «Чистый керосинъ»[7].

У ліпені 2017 року быў прэзэнтаваны альбом «Абсентъ». У 2019 выйшаў альбом «Ещё раз про любовь».

Remove ads

Стыль

Музычны стыль гурту адныя крытыкі называюць сумесьсю гранжу, фолку і рэгі[5], іншыя ж чуюць у музыцы «Саду» элемэнты панку, арт-року, джазу і савецкай эстрады[3], трэція лічаць, што стыль гурту ўнікальны і не падддаецца азначэньню. Паводле вызначэньня саміх удзельнікаў гурту, іхні стыль музыкі завецца «этнепанк» (ад рас. это не панк — гэта ня панк)[3]. На канцэртах удзельнікі гурты задзейнічаюць гітару, бас, акардэон, флейту, ударныя. Падчас запісу альбомаў да іх могуць дадавацца скрыпка, віялянчэль, бонгі, тамбурын, балалайка, труба, гелікон і саксафон[5].

Remove ads

Склад

Былыя ўдзельнікі

  • Аляксей Казлоў — акардэон, трамбон
  • Анатоль Харытонаў — бас-гітара, клявішныя, аранжыраваньне, гукарэжысура
  • Віталь Кунц — бубны
  • Марына Карпук — флейта

Дыскаграфія

  • «Меланхолия» (1990)[3]
  • «Вивисекция» (1990)[3]
  • «Садъ и змей» (1990)[3]
  • «МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм» (1992)
  • «Помойка» (1995)[8]
  • «Чай хана…»[3] (1996)[9]
  • «Мы пред врагом не спустили» (1997)[10]
  • «С котом по эту сторону окна» (1998)[11]
  • «Зоосадъ» (1999)[12]
  • «Перекурчик в деревенском кабаре» (2000)[13]
  • «Лучшие Садъовые песни (2002)»[5]
  • «Паутинка в небо» (2004)[14]
  • «Да пришли вы все…» (2005, канцэртны запіс)[15]
  • «МеланхоЛИЧНЫЙ САДЪизм»[4] (2006)[16]
  • «Билетик» («Слон на ромашке», 2009)[17]
  • «Баллада о гордом рыцаре» (2011)[18]
  • «Чистый керосинъ» (2012)[7]
  • «Лучшие Садъовые песни (2012)»[19]
  • «Опусы от Леща Васи» (2014)
  • «Абсентъ» (2017)
  • «Ещё раз про любовь» (2019)
Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads