Сакольніцкая лінія
лінія Маскоўскага мэтрапалітэну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакольніцкая лінія (па-расейску: Сокольническая линия; да 1990 году — Кіраўска-Фрунзэнская) — першая лінія Маскоўскага Мэтрапалітэна, вядомая як «чырвоная лінія». Зьвязвае цераз цэнтар гістарычныя маскоўскія раёны Сакольнікі ды Багародзкае з Хамоўнікамі, Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт на Вараб’ёвых гарах і праспэкт Вярнадзкага.

Сакольніцкая лінія | |
---|---|
Лінія мае даўжыню 40 км і 27 станцыяў. Працягласьць паездкі па ўсёй лініі — 70 хвілін. Сярэднесуткавы пасажырапаток у 2011 годзе склаў 649 тыс. челавек[1].
Remove ads
Гісторыя
Будаўніцтва першае чаргі Маскоўскага мэтрапалітэну пачалося ў 1931 годзе на Русакоўскай вуліцы, між станцыямі «Краснасельская» й «Сакольнікі». 15 траўня 1935 году адкрылася першая дзялянка лініі даўжынёй 8,4 км ад «Сакольнікаў» да «Парку Культуры». Да 1938 году ад станцыі «Ахотны рад» цягнікі курсіравалі па схеме відэльца — частка да «Парку культуры», частка цераз станцыі «Вуліца Камінтэрну» (з 1990 у — «Аляксандраўскі сад») і «Арбацкая» да «Смаленскай».
У 1957 годзе лінію працягнулі на 2,5 км ад «Парку культуры» да станцыі «Спартыўная», забясьпечыўшы транспартам спартовы комплекс «Лужнікі», які адкрыўся годам раней. У 1959 годзе была адкрытая дзялянка «Спартыўная» — «Унівэрсытэт» (4,5 км) зь першай у сьвеце станцыяй, якая разьмясьцілася на мосьце — «Ленінскія горы» (зачыненная на рэканструкцыю з 1983 па 2002 годы). У 1963 годзе была пабудаваная дзялянка «Унівэрсытэт» — «Юга-Западная» працягласьцю 4,5 км.
У 1965 годзе лінія была працягнутая на 2,5 км на поўнач да станцыі «Праабражэнская плошча». А ў 1990-м была адкрытая дзялянка «Праабражэнская плошча» — «Вуліца Падбельскага» працягласьцю 3,8 км (апошняя цяпер мае назву Бульвар Ракасоўскага). У 2013 годзе адбыўся пажар на ўчастку паміж станцыямі Ахотны рад і Бібліятэка імя Леніна, колькасьць пацярпелых перавысіла 75 чалавек[2].
У 2017 годзе быў зацьверджаны праект працягу лініі ад станцыі «Салар’ева» на тэрыторыі Новай Масквы да станцыі «Сталбова»[3] ў аднайменнай вёсцы. Чатыры новыя станцыі Філатаў Луг, Прокшына, Альховая ды Камунарка на ўчастку працягласьцю 10 км адкрыліся 20 чэрвеня 2019 году[4] (апошняя была перайменаваная ў Навамаскоўскую ў 2024 годзе). 5 верасьня 2024 году адчыненая станцыя Патапава[5].
Remove ads
Імянныя цягнікі
Сакольніцкая лінія валодае найвялікшым паркам імянных цягнікоў у Маскоўскім мэтрапалітэне.
- Цягнік «Курская дуга» аформлены ў памяць аб удзеле бронецягніку «Маскоўскі мэтрапалітэн» у Курскае бітве. На лініі з траўня 2003 году.
- Цягнік «Чырвоная страла — 75 гадоў», які пушчаны сумесна з ААТ РЖД у гонар 75-годзьдзя фірмовага цягніка «Чырвоная страла». На лініі з кастрычніку 2006 году. 29 сакавіка 2010 году быў узарваны тэрарысткай-сьмяротніцай на станцыі Лубянка, але пасьля замены пашкоджаннага вагону аднавіў працу.
- Рэтрацягнік «Сакольнікі» стылізаваны пад першы цягнік маскоўскага мэтрапалітэну, які складаўся з вагонаў тыпу А. Быў пушчаны 15 траўня 2010 году, ў дзень 75-гадовага юбілею маскоўскага мэтро.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads