Сакратыс Папастатопуляс
грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сакратыс Папастатопуляс (па-грэцку: Σωκράτης Παπασταθόπουλος; нарадзіўся 9 чэрвеня 1988 году, Калямата, Грэцыя) — колішні грэцкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў прафэсійную кар’еру ў атэнскім АЕКу. У камандзе дэбютаваў 26 кастрычніка 2005 году ў матчы на Кубак Грэцыі супраць «Яніны» (3:0), у гэтым матчы Сакратыс забіў гол. У студзені 2006 году быў аддадзены ў шасьцімесячную арэнду ў «Нікі Волас». Пасьля таго як вярнуўся ў АЕК змагаўся за месца ў аснове. 14 траўня 2008 году Папастатопуляс вывеў АЕК на дэрбі з «Панатынаікосам» у якасьці капітана — стаўшы самым маладым гульцом у гісторыі грэцкага АЕКу, які апранаў капітанскую павязку.
У жніўні 2008 году перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа», клюб заплаціў за Сакратыса 4 млн эўра[4]. У камандзе дэбютаваў 27 верасьня 2008 году ў матчы супраць «Фіярэнтыны» (1:0).
У ліпені 2010 году перайшоў у італьянскі «Мілян», клюб заплаціў за Сакратыса 5 млн €, а таксама ў стан клюбу з Флярэнцыі перайшлі Дзыгоні й Адуамадзі. У ліпені 2011 году Сакратыс перайшоў у «Вэрдэр» на правах арэнды, дамова была разьлічана на адзін сэзон з магчымасьцю выкупу правоў футбаліста наступным летам, якой брэмэнцы й скарысталіся ўлетку 2012 году, выкупіўшы футбаліста.
28 траўня 2013 году стаў гульцом клюбу «Барусія Дортмунд»[5].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнэрам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 году. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі. Гуляў за зборную Грэцыі на Эўра-2012.
Дасягненьні
«Мілян»
- Чэмпіён Італіі: 2011
«Барусія»
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
«Арсэнал»
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2020
«Алімпіякос»
- Чэмпіён Грэцыі: 2021, 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads