Саксон Граматык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саксон Граматык
Remove ads

Саксо́н Грама́тык (па-лацінску: Saxo Grammaticus, каля 11501220) — дацкі гісторык, аўтар грунтоўнае працы «Дзеі данаў» у шаснаццаці кнігах.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

«Дзеі данаў» зьяўляюцца адначасова і адзінаю бясспрэчнаю крыніцаю ведаў пра самога Саксона. Адтуль мы даведваемся, што дзед і бацька гісторыка былі воінамі караля Вальдэмара I. Зь іншых крыніцаў таго часу, дзеўзгадваюцца асобы зь іменем Саксон (Saxo), толькі адна лічыцца (без упэўненасьці) датычнай да Саксона Граматыка — адпіс Капэнгагенскага арцыбіскупа Абсалёна, дзе нейкаму Саксону даруецца доўг у дзьве з паловаю маркі. Верагодна, Саксон працаваў у адміністрацыі Абсалёна. Выдатнае валоданьне лацінскаю моваю вымушае дасьледчыкаў думаць, што адукацыю Саксон атрымаў за межамі Даніі, магчыма ў Францыі.

Празваньне «Граматык» яму даў аўтар «Хронікі ютаў», складзенай каля 1342 году, выражаючы захапленьне ягонаю моваю.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads