Саламон і Сатурн

стараангельская паэма From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Саламон і Сатурн» — твор англа-саксонскае літаратуры. Напісаны ў форме насычаных загадкамі дыялёгаў, у якіх Саламон, наймудрэйшы кароль ізраільскае зямлі, і Сатурн, найстарэйшае божышча рымскае міталёгіі, які апісаны ў паэме ў вобразе прынца Халдэі, дапытваюць адзін аднаго па тэмах біблейскае, рунічнае й сярэднявечнае традыцыяў.

Паэма ўяўляе сабой спаборніцтва загадак паміж дзьвума пэрсанажамі ў манэры Прамовы Альвіса ды іншых падобных паэмаў Старэйшае Эдды. У Саламоне і Сатурне, выкарыстоўваючы хрысьціянскую традыцыю, як крыніцу для загадак, ход апавяданьня набывае даволі экзатычнае адценьне, дзе распавядаецца пра паўшых анёлаў і ўжываецца малітва Ойча наш у якасьці баявой замовы.

Remove ads

Вэрсіі

Твор існуе ў трох вэрсіях: празаічнай, у Новэлевым кодэксу, і ў дзьвух алітэрацыйных.

Адна з паэтычных вэрсіяў выкарыстоўвае рунічны альфабэт, дзе самі руны сымбалізуюць адпаведныя стараангельскія словы, якія іх абазначаюць. Адсюль мы ведаем некалькі імёнаў для пашыранага набору рунаў, якія выкарыстоўваліся ў стараангельскім пісьменстве. Адна з загадкаў у празаічнай вэрсіі пытае: «Хто вынайшаў літары? Мэркурый-асілак!». Мэркурыям тут называюць Водэна (вядомага ў старажытна-ісьляндзкай мове, як Óðinnr альбо Одын). Англа-саксы заўжды ідэнтыфікавалі Мэркурыя з Водэнам; днём абодзьвух зь іх зьяўлялася Серадаангельскай мове слова Wednesday бярэ свой пачатак ад імя вышэйшага бога Одына).[1]

Некаторыя вучоныя надаюць паэтычнае вэрсіі рысы ўзору арыенталізму, сыходзячы зь меркаваньняў, што гэткая вэрсія адлюстроўвае невызначанасьць ангельскага народу датычна сваёй культурнае прыналежнасьці.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads