Сувэрэнная Польшча
палітычная партыя ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салідарная Польшча (па-польску: Solidarna Polska) — каталіцка-нацыяналістычная палітычная партыя ў Польшчы, якой кіруе Зьбігнеў Зёбра. Была закладзеная ў 2012 годзе па каталіцка-нацыяналістычным расколе ў партыі Права і справядлівасьць, зь якой пазьней Салідарная Польшча сфармавала Аб’яднаны правы альянс у 2014 годзе.
Remove ads
Ідэалёгія
Партыя характаразуецца як нацыянальна-кансэрватыўная[1], нацыяналістычная і каталіцка-нацыяналістычная[2][3]. Яна ставіцца за перашкоду абортам і эўтаназіі, а таксама падтрымлівае пашырэньне дэкрэтнага адпачынку да дзевяці месяцаў[4]. Прытрымліваецца эўраскептыцызму[5] і непахісна супрацьдзее аднаплоцевым шлюбам, праз што партыя сышла ў 2012 годзе з групы Эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў у Эўрапейскім парлямэнце ў 2012 годзе[6]. Часам апісваецца як правапапуліская партыя празь іхні супраціў да іміграцыі[7]. Лічыцца як правай[8], гэтак і скрайне правай[9][10] партыяй.
У сваёй праграме 2013 году Салідарная Польшча заклікала да ўмяшалініцтва ўраду ў эканоміку, асабліва ў падатковую палітыку. Партыя заклікала да павелічэньня падаткаў на буйныя кампаніі і падтрымлівала за больш высокія падаткі на тых, хто зарабляе больш грошаў. У 2022 годзе партыя заклікала да больш жорсткіх законаў аб блюзьнерстве ў Польшчы, прапануючы выносіць трохгадовыя тэрміны пазбаўленьня волі за абразу царквы альбо перапыненьне імшы[11].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads