Эндаэтнонім

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эндаэтнонім (ад грэц. έ̓νδον 'усярэдзіне, удома', грэц. έθνος 'этнас' і грэц. όνυμα 'імя, назва') або саманазва — варыянт этноніму, назва народа або этнічнай супольнасьці, якую прысвойваюць сабе выхадцы зь яе і якая часта адрозьніваецца ад той, якой яны называюцца ў навуковай літаратуры або ў навакольным асяродзьдзі (экзаэтнонім). Утвараецца і ўжываецца ў асяродзьдзі этнасу[1] і характарызуецца найбольшай гістарычнай устойлівасьцю і трываласьцю[2].

Да прыкладу, этнас, што мае эндаэтнонім «дойч», па-беларуску называецца «немцы», па-італьянску — «тэдэско», па-сербску — «швабы»[2]; афіцыйная назва фінаў — эндаэтнонім суомалайсэт, вугорцаў — эндаэтнонім мадярок[1].

Эндаэтнонімы з моваў асобных народаў часам перакладаюцца як «чалавек», «людзі», «сапраўдныя людзі» — такія назвы, як «айны», «ніўхі», «эскімосы», «чукчы», «мансі» ды іншыя. Таксама этнонімы «мардва», «марыйцы» і «удмурты» улучаюць корань «м-р», што ў мове гэтых народаў азначае «чалавек». Гэтая асаблівасьць эндаэтнонімаў адлюстроўвае такую ​​спэцыфічную асаблівасьць этнічнай самасьвядомасьці, як этнацэнтрызм, у прыватнасьці, уяўленьне пра тое, што іншыя народы «ня людзі». Яна ўзьнікла ў выніку нібыта браку ў іх вэрбальнасьці, то бок мовы, бо звычайна яе не разумелі суседзі[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads