Самарыя

гістарычная вобласьць Ізраілю From Wikipedia, the free encyclopedia

Самарыя
Remove ads
Remove ads

Сама́рыя (па-габрэйску: שומרון — Шамрон) — гістарычная вобласьць Ізраілю. На поўначы Самарыя мяжуе зь Ізраільскай далінай, на ўсходзе — зь Ярданскай далінай, на поўдні — зь Юдэйскімі гарамі й на захадзе — з вобласьцю Шарон.

Thumb
Самарыя

Тэрыторыя Самарыі складаецца ў асноўным з гораў і пагоркаў. Кліматычныя ўмовы ў Самарыі даволі спрыяльныя. З часоў Старажытнага Ізраілю тут квітнее культура аліваў і вінаградарства. У цяперашні час буйнымі гарадамі Самарыі зьяўляюцца: Наблус, Джэнін, Калькілія, Туль-Карэмэ й Арыель.

Назва паходзіць ад гораду Самарыі, які быў сталіцай Ізраільскага царства у 875—722 гадох да н. э. У старазапаветныя часы вобласьць насялялі Эфраімава і Манасіева пакаленьні жыдоў. У X стагодзьдзі да Н. Хр. на гэтай тэрыторыі паўстала паўночнае Ізраільскае царства, заваяванае ў VIII стагодзьдзі да Н. Хр. асырыйцамі. У Новым Запавеце Ісус Хрыстос распавядае Прыпавесць пра добрага самарыцяніна, жыхара Самарыі, які, убачыўшы габрэя, абабранага бандытамі й кінутага паміраць на дарозе, выратаваў яго, нягледзячы на ​​традыцыйную міжэтнічную розьніцу.

Пасьля Шасьцідзённай вайны 1967 року Ізраіль уключыў тэрыторыю Самарыі ў акругу Юдэя-Самарыя. Палестынская аўтаномія і міжнародная супольнасьць не карыстаецца тэрмінам «Самарыя», лічачы гэты абшар часткай Заходняга берагу Ярдану.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads