Дзяржава Палестына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палесты́нская аўтано́мія (ПА) — назва, прынятая ў беларускай мове дзеля азначэньня Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі (السلطة الوطنية الفلسطينية}} — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палестынская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасьці з дамовамі ад 13 верасьня 1993 году ў якасьці часовай формы самакіраваньня арабскага народу Палестыны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан з цэнтрам у Ерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на цяперашні момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Ярдан і Сэктара Газа.
Remove ads
Remove ads
Органы ўлады
Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палестынскіх тэрыторыяў, тады як агульны лік палестынцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн (ад іх імя выступае Палестынская нацыянальная рада). Выбары ў Палестынскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 году праводзіліся таксама на тэрыторыі Ўсходняга Ерусаліму.
Афіцыйныя асобы ПА
Прэзыдэнты
- Ясір Арафат: 5 ліпеня 1994 — 11 лістапада 2004
- в. а. Раўхі Фатух: 11 лістапада 2004 — 15 студзеня 2005
- Махмуд Абас: 15 студзеня 2005 — па гэты час
Старшыні ПЗР
- Ахмэд Курэі: студзень 1996—2003
- Раўхі Фатух: 10 сакавіка 2004 — 18 лютага 2006
- Абдэль Азіз: 18 лютага 2006 — па гэты час
Старшыні Палестынскай рады міністраў
- Махмуд Абас: 19 сакавіка 2003 — 6 верасьня 2003
- Ахмэд Курэі: 7 кастрычніка 2003 — 15 сьнежня 2005
- в. а. Набіль Шаат: 15 сьнежня 2005 — 24 сьнежня 2005
- Ахмэд Курэі: 24 сьнежня 2005 — 29 сакавіка 2006
- Ісмаіл Ханія: 29 сакавіка 2006 — 15 чэрвеня 2007
- Салям Фаяд: 15 чэрвеня 2007 — 6 студзеня 2013
- Прэм’ер-міністры Дзяржавы Палестына
- Салям Фаяд: 6 студзеня 2007 — 3 чэрвеня 2013
- Рамі Гамдаля: 3 чэрвеня 2013 — 14 красавіка 2019
- Мухамэд Штае: 14 красавіка 2019 — па гэты час
Другой па значнасьці асобай ПА зьяўляецца старшыня парлямэнта — ён выконвае абавязкі прэзыдэнта ў выпадку сьмерці або адстаўкі апошняга.
Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП): 20-я сэсія Цэнтральнай рады Палестыны, якая праходзіла ў Тунісе 10—12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны пэрыяд і абрала Ясіра Арафата прэзыдэнтам ПА
18 траўня 1994 году ў сэктар Газа прыбылі першыя падпадзяленьні палестынскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 году Ясір Арафат прыбыў у Газа. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынесьлі прысягу ў Ерыхоне.
Першыя прамыя выбары прэзыдэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага пэрыяду» (да плянаванай у 2000 годзе незалежнасьці). Другія прэзыдэнцкія выбары — пасьля сьмерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 году. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 году. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.
Remove ads
Заканадаўства і межы
У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 траўня 2002 году. Гэтым законам Ерусалім абвешчаны сталіцай Палестынскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 году і падпісанымі 18 сакавіка 2003 году, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парлямэнтам.
Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 году і падпісанымі прэзыдэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005, усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта; забарона абірацца прэзыдэнтам ПА больш чым на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.
Палестына на цяперашні час ня мае рэальнага сувэрэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсьць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўвайсковыя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан і Ўсходні Ерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сэктар Газа і Заходні бераг ракі Ярдан уяўляюць сабою два анклявы, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.
Тэрыторыя Палестынскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцыяў:
11 на Заходнім беразе ракі Ярдан: Усходні Ерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Сальфіт, Рамала і Эль-Біра, Ерыхон, Батлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);
5 у Сэктары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.
Сьпіс гарадоў Палестынскай аўтаноміі
Заходні бераг ракі Ярдан
Спрэчныя тэрыторыі
- Усходні Ерусалім (Эль-Кудс, Ерушалаім)
Сэктар Газа
- Абасан
- Лязьні-Сухейля
- Бэйт-Ляхія
- Бэйт-Ханун
- Бурэйдж
- Газа (Аза)
- Дыр-эль-Балях (Дэйр-эль-Балях, Дэйр-аль-Балях, Дыр-аль-Балях)
- Муайджы
- Рафіях (Рафах)
- Хан-Юнэс (Хан-Юніс)
- Джабалія
Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палестына
Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасьць межаў Палестыны паводле стану на 4 чэрвеня 1967 году.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads