Самба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Са́мба (па-партугальску: samba) — бразыльскі жанр музыкі ды танцаў, які ўзьнік у выніку зьліцьця афрыканскіх і эўрапейскіх элемэнтаў у пачатку XX стагодзьдзя. Найбольш вядомы ў сьвеце як сымбаль Бразыліі і карнавалу. Самба лічыцца адной з самых папулярных бразыльскіх формаў культурнага самавыяўленьня, самба сталася іконай бразыльскай нацыянальнай ідэнтычнасьці[1]. Баійскі танец самба-да-рода, які ўвайшоў у сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО ў 2005 годзе, зьяўляецца галоўным стылем самбы карыёка, якую выконваюць і танчаць у Рыё-дэ-Жанэйра. Самба зьявіўся ў бразыльскім штаце Баія. Карані самбы нарадзіліся ў Рыё-дэ-Жанэйра, былой сталіцы краіны, у асяродзьдзі афрыканскіх рабоў.

Хуткія факты Паходжаньне, Паджанры ...

Як музычны жанр самба ўключае розныя рытмы спэцыфічных ударных інструмэнтаў, якія прыдавалі ёй арыгінальнае гучаньне. Рытм самбы звычайна мае 50-52 такты ў хвіліну (памер 2/4). Традыцыйна, самба выконваецца струнавымі інструмэнтамі, як то кавакіньню і рознымі тыпамі гітарамі, да рознымі ўдарнымі інструмэнтамі, як то тамбарым. Пад уплывам амэрыканскіх аркестраў, якія набылі папулярнасьць з часу Другой сусьветнай вайны, і агульнага культурнага ўплыву пасьляваеннай музыкі ЗША, для выкананьня музыкі самба пачалі выкарыстоўваць трамбоны, трубы, шору, флейты і клярнэты[2]. У стварэньні рытму бразыльскай самбы ўдзельнічаюць агога, куіка, бонга, бэрымбаў, гуіра, сэнгсэра (коўбэл) і іншыя ўдарныя інструмэнты.

Нацыянальны дзень самбы адзначаецца 2 сьнежня. Дата была вылучана паводле ініцыятывы Луіса Мантэйру да Косты, кіраўніка гораду Салвадору. Спачатку сьвята адзначалася толькі ў горадзе Салвадор, аднак зь цягам часу сьвята набыло нацыянальны характар.

Самба папулярна на паўднёвым і паўночным усходзе Бразыліі, асабліва ў Рыё-дэ-Жанэйра, Сан-Паўлу, Салвадоры і Рэсыфі. Значнасьць самбы як стылю музыкі мае нацыянальны характар у Бразыліі і выходзіць за межы вышэйназваных рэгіёнаў, то бок школы самбы, музыкі самбы і карнавальныя арганізацыяў па выкананьні самбы існуюць у кожным рэгіёне краіны, нават у паўднёвай і цэнтральна-заходняй частцы Бразыліі, а таксама па ўсёй сельскай мясцовасьці краіны, дзе найбольш папулярным зьяўляецца стыль бразыльскай кантры музыкі сэртанэжа[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads