Самір Ханданавіч

славенскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Самір Ханданавіч
Remove ads

Самір Ханданавіч (па-славенску: Samir Handanovič; нарадзіўся 14 ліпеня 1984 году, Любляна, СФРЮ) — колішні славенскі футбаліст, брамнік. Доўгі час абараняў колеры італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Славеніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Ханданавіч зьяўляецца выхаванцам славенскага клюбу «Дамжале», але за родны клюб ён амаль не гуляў. У 2004 годзе ён быў набыты «Ўдынэзэ», у якасьці дублёра для Моргана Дэ Санктыса й доўга аддаваўся ў арэнду. У 2006 годзе ён добра праявіў сябе, гуляючы за «Рыміні». У 2007 годзе Ханданавіч вярнуўся ва «Ўдынэзэ», але ўжо ня ў якасьці дублёра, а як асноўны галкіпэр. 4 ліпеня 2012 году Ханданавіч перайшоў у мілянскі «Інтэр». Сума трансфэру склала 11 мільёнаў эўра[5].

Міжнародная

Ханданавіч дэбютаваў у складзе зборнай Славеніі 17 лістапада 2005 году ў матчы супраць зборнай Славаччыны. У 2010 годзе ў складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце сьвету ў ПАР.

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Бацькі Саміра маюць басьнійскае паходжаньне[6]. Стрыечны брат Саміра, Ясьмін Ханданавіч, таксама зьяўляўся футбольным галкіпэрам, але скончыў кар’еру. Браты часьцяком удваёх выклікаліся да табару нацыянальнай зборнай.

Дасягненьні

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads