1984
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1984 (MCMLXXXIV) — высакосны год, які пачынаецца ў нядзелю; 1984-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 984-ы год II тысячагодзьдзя, 84-ы год XX стагодзьдзя і 5-ы год 1980-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
- 10 студзеня — ЗША і Ватыкан аднаўляюць дыпляматычныя стасункі
- 13 лютага — Канстанцін Чарненка абраны новым ґенэральным сакратаром ЦК КПСС
- 26 чэрвеня — уведзены ў эксплюатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну
- 1 ліпеня — мужчынскае насельніцтва Ліхтэнштайну выказваецца на рэфэрэндуме за наданьне жанчынам права голасу на выбарах
- 21 сьнежня — Брунэй становіцца сябрам ААН
- 31 сьнежня — ЗША зыходзяць зь ЮНЭСКА
- 23-я летнія алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе (ЗША). Гульні байкатуюцца краінамі сацыялістычнага блёку на чале з СССР у адказ на байкот Захадам алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980
- 14-я зімовыя алімпійскія гульні ў Сараеве (Югаславія)
Remove ads
Нараджэньні
- 10 сакавіка — Алівія Ўайлд, акторка ЗША
- 2 жніўня — Джэймз Вэнс, 50-ы віцэ-прэзыдэнт ЗША
- 3 жніўня — Аляксандар Музыкантаў, беларускі піяніст
- 1 верасьня — Намір Нур-Эльдзін, ірацкі фотажурналіст-фрылансэр
- 12 кастрычніка — Аляксей Кудзін, беларускі кікбаксэр-прафэсіянал. Чэмпіён сьвету і Эўропы
- 22 лістапада — Скарлет Ёхансан, амэрыканская акторка кіно
- 22 сьнежня — Basshunter, швэдзкі сьпявак, музычны прадусар і дыджэй
Remove ads
Сьмерці
- 13 студзеня — Панцеляймон (Ніжнік), праваслаўны дзяяч у ЗША
- 9 лютага — Юры Андропаў, савецкі палітык, ґенэральны сакратар ЦК КПСС
- 12 лютага — Хуліё Картасар, арґетынскі пісьменьнік
- 14 лютага — Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч
- 21 лютага — Міхаіл Шолахаў, расейскі пісьменьнік
- 8 красавіка — Пётар Капіца, савецкі фізык
- 10 траўня — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень»
- 20 траўня — Васіль Місюль, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША
- 25 ліпеня — Уладзімер Караткевіч, беларускі пісьменьнік
- 19 кастрычніка — Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, благаслаўлёны
У літаратуры
- Пачынаецца дзеяньне раману Гільбэрта Кійта Чэстэртана «Напалеон Нотынгхільскі»
- Адбываецца дзеяньне раману Джорджа Орўэла «1984»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads