Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт
вну ў Санкт-Пецярбургу (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт (СПбДАБУ) (па-расейску: Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет (СПбГАСУ)) — найстарэйшая ў Расеі вышэйшая навучальная тэхнічная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынэраў, архітэктараў, будаўнікоў.
Remove ads
Гісторыя
СПбДАБУ вядзе сваю гісторыю з Вучэльні цывільных (грамадзянскіх) інжынэраў, якая было створана ў 1832 годзе на загад імпэратара Мікалая І. У 1842 годзе вучэльня, у якой галоўнымі прадметамі былі матэматычныя і інжынэрныя навукі, была аб’яднана з т. з. Архітэктарскай вучэльняй — групай пры Акадэміі мастацтваў, дзе навучалася да 50 пэнсіянэраў Галоўнага ўпраўленьня шляхоў зносін, зь ліку тых, хто атрымаў мастацкую адукацыю, але не маюць дастатковых ведаў у горадабудаўніцтве. Гэта новая навучальная ўстанова атрымала назву «Будаўнічая вучэльня Галоўнай управы шляхоў зносінаў і публічных будынкаў». У 1877 годзе па новым «Палажэньні аб Будаўнічай вучэльні», яна было прыраўнавана да вышэйшых навучальных установаў і з 1882 году стала называцца Інстытут цывільных інжынэраў.
Сучасны варыянт поўнай назвы навучальнай установы (архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт) зьявіўся 21 чэрвеня 1993 году, у час агульнамаскальскай кампаніі па пераназваньні інстытутаў ва ўнівэрсытэты.
ЛІБІ ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1945) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982), мэдалём «За асваеньне цалінных зямель» (1963).
Выпускнікі Будаўнічай вучэльні атрымлівалі званьне архітэктарскага памочніка. За заслугі ў практычнай дзейнасьці яны мелі права атрымаць больш высокае званьне інжынэра-архітэктара. Пасьля пераўтварэньня навучальнай установы ў Інстытут цывільных інжынэраў, яго выпускнікі сталі атрымліваць званьне цывільнага інжынэра.
Афіцыйныя назвы навучальнай установы:
- з 1832 году — Вучэльня цывільных інжынэраў пры Галоўным кіраваньні шляхоў зносін і публічных будынкаў.
- з 1842 году — Санкт-Пецярбурская будаўнічая вучэльня.
- з 1882 году — Санкт-Пецярбурскі інстытут цывільных інжынэраў.
- з 1893 году — Пецярбурскі інстытут цывільных інжынэраў імпэратара Мікалая І.
- з 1917 году — Петраградскі інстытут цывільных інжынэраў.
- з 1924 году — Ленінградзкі інстытут цывільных інжынэраў.
- з 1930 году — Ленінградзкі інстытут камунальнага будаўніцтва.
- з 1931 году — Ленінградзкі інстытут інжынэраў камунальнага будаўніцтва.
- з 1941 году — Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут.
- з 1945 году — Ленінградзкі ордэну Працоўнага Чырвонага Сьцяга інжынэрна-будаўнічы інстытут.
- з 1982 году — Ленінградзкі ордэну Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэну Працоўнага Чырвонага Сьцяга інжынэрна-будаўнічы інстытут.
- з 1992 году — Санкт-Пецярбургскі інжынэрна-будаўнічы інстытут.
- з 1993 году — Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт.
Remove ads
Факультэты
- Аўтамабільна-дарожны
- Архітэктурны
- Інжынэрнай экалёгіі і гарадзкой гаспадаркі
- Будаўнічы
- Эканомікі і кіраваньні
- Безадрыўных формаў навучаньня
- Судовых экспэртыз і правы ў будаўніцтве і на транспарце
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads