Санта-Клара (ЗША)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санта-Клара (ЗША)
Remove ads

Са́нта-Кла́ра (па-ангельску: Santa Clara) — горад у акрузе Санта-Клара ў штаце Каліфорнія, ЗША. Заснаваны ў 1777 годзе як гішпанская місія Санта-Кляра-дэ-Асіз. Статус места атрымаў у 1852 годзе. Заступніца гораду — сьвятая Клара Асіская.

Хуткія факты
Remove ads

Санта-Клара знаходзіцца ў цэнтры Крамянёвай даліны. У горадзе разьмешчаныя штаб-кватэры кампаніяў Intel, Applied Materials, Sun Microsystems, Nvidia, Agilent Technologies і іншых кампаній, якія працуюць у галіне мікраэлектронікі і праграмнага забесьпячэньня.

У горадзе маецца футбольны клюб — «Сан-Францыска фоты найнэрс» (па-ангельску: San Francisco 49ers), які выступае ў Нацыянальнай футбольнай лізе.

Тэлефонны код гораду — 408. ZIP-коды Санта-Клары — 95050-95056. GNIS-код — 1654953.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Галоўная вуліца Санта-Клары ў 1910 годзе

Першым эўрапейцам, які наведаў даліну, стаў гішпанец Хасэ Франсіска Артэга ў 1769 годзе. На той момант тэрыторыя была населеная індзейцамі Олані. У 1777 годзе была заснаваная місія Санта-Кляра-дэ-Асіз — адна з 21 на тэрыторыі Каліфорніі. У 1846 годзе ў ходзе вайны з Мэксыкай тэрыторыя Каліфарнійскай рэспублікі ўвайшла ў склад ЗША.

У 1851 годзе на тэрыторыі былой гішпанскай місіі быў заснаваны Каледж Санта-Клары — цяпер унівэрсытэт. У 1852 годзе Санта-Клара атрымала статус места. На працягу наступнага стагодзьдзя асновай эканомікі гораду была сельская гаспадарка, так як кліматычныя ўмовы і глеба спрыялі росту садоў і агароднінных культураў. Да пачатку XX стагодзьдзя насельніцтва гораду дасягнула 5000 чалавек.

Да пачатку 1960-х гадоў у горадзе пачала разьвівацца вытворчасьць паўправаднікоў. Санта-Клара стала адным з цэнтраў Крамянёвай даліны.

Remove ads

Прамысловасьць

Асноўнымі недзяржаўнымі працадаўцамі ў горадзе ў 2010 годзе былі:[1]

Больш інфармацыі Нумар, Назва кампаніі ...
Remove ads

Месты-сябры

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads