Сапраўдная мужнасьць (фільм, 2010)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сапраўдная мужнасьць» (па-ангельску: True Grit) — вэстэрн братоў Коэн, зьняты ў 2010 годзе па рамане Чарлза Портыса (1968). Галоўныя ролі выканалі ляўраты «Оскараў» Джэф Брыджэс і Мэт Дэйман, а таксама 13-гадовая Гэйлі Стэйнфэлд, якая дэбютавала з гэтай роляй у галівудзкім кіно. За галоўную ролю першай экранізацыі раману ў 1969 годзе, свой «Оскар» атрымаў Джон Ўэйн.
У расейскім перакладзе вядомая на беларускім рынку, як «Жалезная хватка».
Remove ads
Сюжэт
Чатырнаццацігадовая Мэці Рос, бацька якой загінуў ад кулі нягодніка, наймае прыстава адправіцца лавіць злачынцу ў дзікія прэрыі. Кампанію жорсткаму прыставу складае зухаваты рэйнджар Лабэф. Але, насуперак волі дарослых, маленькая гераіня сама прагне ўдзельнічаць у прыгодах.
Акторы
- Гэйлі Стэйнфэлд — Мэці Рос
- Джэф Брыджэс — Ру́бэн «Рустэр» («Задзіра») Ко́гбэрн
- Мэт Дэйман — Лабэф
- Джош Бролін — Том Чэйні
- Бары Пэпэр — Нэд Пэпэр
Узнагароды
Стужка братоў Коэнаў, была намінавана на 10 «Оскараў». Фільм быў намінаваны на Прэмію гільдыі кінаактораў ЗША 2011 году ў катэгорыях «Найлепшая мужчынская роля» (Джэф Брыджэс) і «Найлепшая жаночая роля другога пляну» (Гэйлі Стэйнфэлд). На прэмію Брытанскай кінаакадэміі вылучалася ў 8 намінацыях, выйграла ў адной («Найлепшая апэратарская праца»). На прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі вылучалася ў 10 намінацыях, але не атрымала ніводнай[7].
Дадатковыя зьвесткі
- Гэйлі Стэйнфэлд сама скакала на кані без дублёраў — нават у небясьпечнай сцэне перапраўкі праз раку, сама страляла (вучыў яе гэтаму бацька)[8].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads