Саскачэван (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саскачэван (па-ангельску: Saskatchewan River) — адна з буйных рэк на поўдні Канады. Рака працякае па правінцыях Саскачэван і Манітоба. Яе даўжыня складае 547 кілямэтраў, сьцёк — 634 м³/с у возера Вініпэг, плошча басэйну — 335900 км². Рака бярэ свой пачатак ад злучэньня рэк Паўночны й Паўднёвы Саскачэван у правінцыі Саскачэван. Абедзьве ракі бяруць свой пачатак у Скалістых гарах правінцыі Альбэрта. Басэйн ракі Саскачэван улучае частку штата Мантана ў ЗША, частку правінцыі Манітоба, правінцыі Саскачэван і Альбэрта ў Канадзе. На тэрыторыі басэйну пражывае каля 3 мільёнаў чалавек. На рацэ пабудаваны 2 гідраэлектрастанцыі. Адна знаходзіцца ў Саскачэване, другая — у Манітобе.
«Саскачэван» у перакладзе зь мовы Кры isiskāciwani-sīpiy азначае «Хуткая рака».
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads