Сасноўка (басэйн Дняпра)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сасно́ўка — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Асьцёру (басэйн Дняпра). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 201 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Склімін, вусьце на ўскраіне вёскі Хадунь. Рака цячэ паўднёва-ўсходняй ускраінай Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна трапэцападобная, шырыня 0,5—1,5 км. Схілы вышынёй 10—20 м, умерана стромкія, у нізоўі месцамі абрывістыя, парэзаныя невялікімі ярамі. Абалона двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, шырыня 100—200 м, у сярэдняй і ніжняй плыні пашыраецца да 500 м. Рэчышча на працягу 4,1 км (вёска Зімніцы — вёска Сьвірэль) і 10,2 км (вусьце ракі Рагожынка — 1,5 км на поўнач ад вёскі Хатовіж) каналізаванае. На астатніх дзялянках зьвілістае, шырынёй 5—10 м, у вярхоўі перасыхае. Берагі ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads