Асьцёр (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асьцёр — рака ў Смаленскай вобласьці Расеі, Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 274 км. Плошча вадазбору 3370 км². Выдатак вады ў вусьці 21,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31‰.
Асноўныя прытокі — Сасноўка, Прудовая (левы). На рацэ знаходзіцца места Рослаў.
Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша ў Рослаўскім раёне Смаленскай вобласьці, вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Бель 1-я Крычаўскага раёну. У Беларусі цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай (даўжыня каля 50 км).
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжняй плыні 0,3—0,5 км. У разводзьдзе затапляецца ў сярэдняй і ніжняй плыні на глыбіню 1—2,5 м тэрмінам да 8—12 дзён. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань на тэрыторыі Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads