Сафонаўскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сафонаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Сафонаваа.
Remove ads
Геаграфія
Мяжуе на поўначы з Холм-Жыркоўскім, на ўсходзе з Вяземскім, на поўдні з Дарагабускім і на захадзе з Ярцаўскім раёнамі Смаленскай вобласьці. Плошча тэрыторыі — 2258 км².
Большая частка раёну ляжыць у межах Сафонаўскага ўзвышша, на ўсходзе ў межы раёну заходзяць адгор’і Вяземскага ўзвышша. Найбольш буйныя рэкі: Дняпро, Вязьма, Осьма, Вапец. Карысныя выкапні: тугаплаўкія, лёгкаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, вапнякі, буры вугаль (Сафонаўскае радовішча ў межах Падмаскоўнага вугальнага басэйну, у цяперашні час здабыча не вядзецца), торф. Лясістасьць раёну 41,7 %. Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя ў спалучэньні са слаба- і моцнападзолістымі на лёсападобных суглінках.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads