Вяземскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяземскі раён
Remove ads

Вя́земскі раён (па-расейску: Вяземский район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаленскай вобласьці, Расея.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаґрафія

Раён разьмешчаны на ўсходзе вобласьці, на ўсходзе беларускае этнічнае тэрыторыі[a]. Мяжуе з Гжацкім, Дарагабускім, Навадугінскім, Сафонаўскім, Угранскім, Холм-Жыркоўскім і Цёмкінскім раёнамі вобласьці. Плошча раёну складае 3352,66 км². На яго тэрыторыі працякаюць рэкі Вазуза, Восьма, Вязьма, Жыжала.

Гісторыя

У часы ВКЛ тэрыторыя раёну межавала з тэрыторыяй Смаленскага ваяводзтва княства. З 1708 году на тэрыторыі раёну існаваў Вяземскі павет Смаленскае губэрні.

Навукоўцамі Мітрафанам Доўнарам-Запольскім і Яўхімам Карскім ў пачатку 20 ст. адзначаўся факт прыналежнасьці тэрыторыі сучаснага Вяземскага раёну да этнічнае беларускае тэрыторыі. У выніку гэтага ўрадам БНР заходняя частка раёну з горадам Вязьма была абвешчана часткай БНР, але фактычна гэтая тэрыторыя ўрадам БНР не кантралявалася.

У савецкія часы пасьля ўтварэньня ССРБ і БССР ставіліся спробы далучэньня Смаленскае губэрні да гэтых утварэньняў. Але гэтыя спробы засталіся безвыніковымі.

Сучасны Вяземскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў складзе Смаленскае вобласьці.

Remove ads

Дэмаґрафія

Насельніцтва раёну складае 80 438 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

У склад раёну ўваходзяць 1 мескае і 22 сельскіх паселішчы.

Больш інфармацыі Назва, Адміністрацыйны цэнтар ...
Remove ads

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгуначныя лініі Смаленск — Масква, Ржэў — Бранск і Вязьма — Сухінічы.

Таксама маюцца аўтаґістраль М-1 «Беларусь», Р-132 Вязьма — Разань і шэраг аўтадарог мясцовага ўзроўню, якія злучаюць Вязьму з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі.

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads