Сафія Валадараўна
дацкая каралева, княгіня руская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сафі́я Валада́раўна (каля 1140 — 5 траўня 1198) — князёўна менская адной з галінаў Рурыкавічаў, каралева дацкая.

Біяграфія
Сафія ўзяла шлюб 23 кастрычніка 1157 з дацкім каралём Вальдэмарам I, запісы пра шлюб ёсьць у летапісе XII ст. «Славянская хроніка» Арнольда зь Любэку, а таксама ў Саксона Граматыка. Палітычны кантэкст гэтага шлюбу, як і сувязі полацка-менскіх князёў праз Сафію з дынастыямі герцагаў Браўншвайскіх і ляндграфаў Цюрынскіх, ня вывучаныя[1]. Магчыма, шлюб быў зьвязаны зь нейкім пагадненьнем паміж Даніяй і Полацкам, тым часам бацька Сафіі быў менскім князем, а ягоны старэйшы брат Расьціслаў — полацкім. Сафія прымала актыўны ўдзел у тагачасным грамадзкім жыцьці Даніі. У Сафіі было два сыны й шэсьць дачок. Аўдавеўшы ў 1182 годзе, Сафія ў 1184 годзе выйшла замуж за Людвіга III, ляндграфа цюрынскага, аднак у 1190 годзе разьвялася зь ім і вярнулася ў Данію. Пахаваная побач з Вальдэмарам I у каралеўскай пахавальні Рынгстэду. Ёсьць два яе пазьнейшыя партрэты (1580, 1757).
Рускімі летапісамі ня згадваецца, вядомая толькі з заходніх крыніцаў — сачыненьня Саксона Граматыка[2], «Сагі пра Кнютлінгаў»[3], генэалёгіі дацкіх каралёў[4], «Агляду саг пра дацкіх канунгаў»[5], зводу саг «Прыгожая скура»[6], дацкіх аналаў[7]. Некаторыя скандынаўскія крыніцы даюць яе імя скажоным — Суфія, Сыфія. Месца нараджэньня невядомае. Паходжаньне княжны было дыскусійным у гістарыяграфіі, традыцыйна лічыцца, што Сафія дачка Валадара Глебавіча і Рыксы, дачкі Баляслава Крывавустага, найбольш аргумэнтавана гэта даведзена Я. Галенам[8]. Баўмгартэн[9][10] і Пашута[11] меркавалі, што Сафія дачка Ўладзімера Ўсеваладавіча, але ў гэтым выпадку трэба дапусьціць, што Вальдэмар узяў шлюб з пляменьніцай[1]. Падрабязны агляд пунктаў гледжаньня на паходжаньне Сафіі зьмешчаны ў працах Т. Джаксан[12][13].
Remove ads
Нашчадкі
- Кнут VI
- Вальдэмар II
- Хелена
- Рыкса
- Сафія
- Маргарэт
- Марыя
- Інгеборга
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads