Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі
палітычная партыя ў Паўночнай Македоніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі (па-македонску: Социјалдемократски сојуз на Македонија) — сацыял-дэмакратычная[1] палітычная партыя і асноўная левацэнтрысцкая[2] партыя ў Паўночнай Македоніі[3]. Партыя лічыцца праэўрапейскай[4]. Партыя паўстала 20 красавіка 1991 году на 11-м зьездзе Зьвязу камуністаў Македоніі, калі ён быў пераўтвораны ў новую партую. Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі ёсьць сябрам Прагрэсіўнага альянсу і асацыяваным сябрам Партыі эўрапейскіх сацыялістаў. Партыя падтрымала практычнае разьвязаньне спрэчкі з нагоды назвы краіны з Грэцыяй, што выявілася ў Прэспанскае пагадненьне.
Remove ads
Гісторыя
Сваімі каранямі партыя сягае ў 1943 год, калі была ўтвораная Камуністычная партыя Македоніі за часам Дэмакратычнай Фэдэратыўнай Югаславіі. У сваю чаргу Камуністычная партыя Македоніі хутка пераўтварылася ў Зьвяз камуністаў Македоніі, якая была кіроўнай партыяй за часам існаваньня Сацыялістычнай Рэспублікі Македоніі.
Партыя атрымала паразу на парлямэнцкіх выбарах 1998 году, але на парлямэнцкіх выбарах у Македоніі ў 2002 годзе партыя здабыла перамогу, атрымаўшы 60 месцаў з 120 у Сход Паўночнай Македоніі, склаўшы альянс Разам за Македонію поруч зь Лібэральна-дэмакратычнай партыяй. Даўнім былым лідэрам партыі быў Бранка Црвэнкоўскі, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Македоніі з 1992 па 1998 гады, а таксама ў пэрыяд з 2002 па 2004 гады. Пазьней Црвэнкоўскі займаў пасаду прэзыдэнта Паўночнай Македоніі да траўня 2009 году. Затым прэзыдэнцкі пост займаў Улада Бучкоўскі, які таксама быў лідэрам партыі і прэм’ер-міністрам. Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі стаў сябрам Прагрэсіўнага альянсу і асацыяваным сябрам Партыі эўрапейскіх сацыялістаў. 30 лістапада 2005 году адзін з самых вядомых сябраў СДЗМ Ціта Пэткаўскі, які балятаваўся быў у прэзыдэнты ў 1999 годзе і заняў другое месца, пакінуў партыю і сфармаваў Новую сацыял-дэмакратычную партыю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads